Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

К детсаду в агрогородке Хотыничи пристроят здание на две дошкольные группы

К детсаду в агрогородке Хотыничи пристроят здание на две дошкольные группы

У апошнія дзесяцігоддзі ў большасці вёсак Беларусі, у тым ліку і на Ганцаўшчыне, назіраецца сумная дэмаграфічная тэндэнцыя, звязаная з паступовым зніжэннем нараджальнасці. Аднак сярод сельскіх населеных пунктаў, на шчасце, сустракаюцца і такія, дзе колькасць дзетак застаецца вялікай. У ліку іх і аграгарадок Хатынічы, у якім днямі пачаліся работы па рэканструкцыі ясляў-сада № 10.

Як расказаў “СП” начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Сяргей Вітальевіч Сарокаў, рэканструкцыя дашкольнай установы будзе ажыццяўляцца шляхам дабудовы да ўжо існуючага будынка яшчэ дзвюх дашкольных груп, разлічаных на 40 месцаў, і музычна-фізкультурнай залы. Рэканструкцыя вядзецца ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Устойлівае развіццё сяла на 2011 — 2015 гады”. Кошт будаўніцтва складае амаль 6 мільярдаў рублёў, а яго фінансаванне ажыццяўляецца са сродкаў раённага бюджэту. Генпадрадчыкам на аб’екце выступае ПБУП “Пінсксаўгасбуд — ПМК № 14”.

Завяршэнне рэканструкцыі ясляў-сада № 10 дазволіць зняць пытанне з уладкаваннем дзетак у дашкольную ўстанову, якое ў Хатынічах сёння стаіць даволі востра. Так, пры дзеючым дзяржаўным сацыяльным стандарце забяспечанасць месцамі ў дзіцячых дашкольных установах у населеным пункце павінна складаць не меней за 85 працэнтаў, тады як у Хатынічах гэты паказчык складае 55,6 працэнта (у сярэднім па раёне — 105 працэнтаў).

Па словах выконваючай абавязкі дырэктара ясляў-сада № 10 Святланы Іванаўны Мінько, сёння ва ўстанове не хапае месцаў для больш чым 40 хлопчыкаў і дзяўчынак. У аграгарадку, бы ў Мінску, бацькі вымушаны станавіцца на чаргу для ўладкавання сваіх дзетак у дзетсад адразу ж пасля іх нараджэння. Пры гэтым у першую чаргу ў дашкольную ўстанову прымаюцца дзеці працуючых бацькоў. Таму ў Хатынічах з вялікай радасцю ўспрынялі вестку аб пачатку будаўніцтва новых дашкольных груп. Між іншым, расшырэнне дзетсада дазволіць яшчэ і стварыць у вёсцы новыя рабочыя месцы для жанчын: туды будуць дадаткова набірацца педагагічныя работнікі і памочнікі выхавальнікаў.

Дарэчы, як падкрэсліў у сваім каментарыі начальнік аддзела адукацыі, узвядзенне прыбудовы да дзіцячага садка ў Хатынічах будзе ажыццяўляцца без закрыцця дашкольнай установы, а таму ўсе дзеці змогуць наведваць яе ўвесь час, пакуль будзе весціся рэканструкцыя.

НА ЗДЫМКУ: рабочыя ПМК-14 рыхтуюць пляцоўку для заліўкі фундамента пад прыбудову да ясляў-сада № 10 у Хатынічах.

Тэкст і фота

Генадзя ПАПЛАЎСКАГА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475