Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Ганцевичах прошла первая осенняя ярмарка

В Ганцевичах прошла первая осенняя ярмарка

В Ганцевичах прошла первая осенняя ярмарка

В Ганцевичах прошла первая осенняя ярмарка

В Ганцевичах прошла первая осенняя ярмарка

Восенню традыцыйныя кірмашы сельгаспрадукцыі ў райцэнтры карыстаюцца ў гараджан папулярнасцю. Людзі выкарыстоўваюць магчымасць назапасіць агародніну па больш таннай цане. Вось і ў мінулую суботу з самага ранку каля гарадскога рынку па вуліцы Кастрычніцкай было шматлюдна.

Прама з машын сваю прадукцыю прапанавалі 8 сельгаскааператываў раёна, а таксама фермерскія гаспадаркі і райспажыўтаварыства.

Як і ў мінулыя гады, вельмі бойка ішоў гандаль зернем, якое запатрабавана ў гараджан з прыватнага сектара, што трымаюць гаспадарку. І гэтую прадукцыю, цана на якую вагалася ад 2100 да 2320 рублёў, раскупілі літаральна на працягу гадзіны. Даволі добра разыходзіліся таксама бульба, капуста, морква і цыбуля. Кошт на іх у прадаўцоў не вельмі адрозніваўся, і пакупнікі больш увагі надавалі якасці. Парадавалі цэны на агуркі і памідоры, за якімі выстройваліся чэргі. Даволі бойка ішоў і гандаль рыбай, якую прапанаваў рыбгас “Лактышы”, чаму, безумоўна, спрыяла цана. Людзі з задавальненнем набывалі карпа па цане 20450 рублёў за кілаграм.

НА ЗДЫМКАХ: на кірмашы было шматлюдна; сельгаспрадукцыю многія набывалі мяхамі.

Трэба адзначыць, што пасля 10 гадзін рады гандляроў істотна парадзелі. У тых, у каго яшчэ заставаўся тавар, пачалі патроху зніжаць цэны. І пад канец кірмашу тую ж агародніну можна было набыць на 10 — 20 працэнтаў танней за першапачатковы кошт, чым і скарысталіся многія гараджане.

Зрабіўшы неабходныя пакупкі, тут жа, на кірмашы, мелася магчымасць адпачыць за столікамі райспажыўтаварыства, якое арганізавала вулічнае кафэ, пад гукі аркестра гарадскога Дома культуры, які ўладкаваўся на пляцоўцы ля будынка ЗАГСа.

Пасля наведвання кірмашу ўсё ж такі засталося нейкае пачуццё незадаволенасці, бо былі спадзяванні на больш нізкі кошт сельгаспрадукцыі, а цана на яе па некаторых пазіцыях вышэй, чым на звычайным рынку ў тых жа Баранавічах. Безумоўна, тут вялікую ролю адыгрываюць попыт і прапанова. У буйным горадзе гандляроў сельгаспрадукцыяй хапае — адсюль канкурэнцыя, а вялікі паток пакупнікоў дае магчымасць зарабіць ім за кошт абароту. Але на тое і арганізоўваюцца восеньскія кірмашы, каб даць магчымасць людзям назапасіць сельгаспрадукцыю па больш нізкай цане.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471