Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Каменце прошли областные “Дажынкі-2012”

В Каменце прошли областные “Дажынкі-2012”

В Каменце прошли областные “Дажынкі-2012”

В Каменце прошли областные “Дажынкі-2012”

У мінулую суботу, 8 верасня, у горадзе Камянец прайшоў чарговы абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2012”, удзел у якім прынялі і прадстаўнікі Ганцавіцкага раёна.

Нашу дэлегацыю на чале з кіраўніком раёна Аляксандрам Паўлавічам Саланевічам на Камянецкай зямлі святочна сустрэлі хлебам-соллю, песнямі і танцамі мясцовыя самадзейныя артысты. Пасля снедання і невялічкай экскурсіі па горадзе, на скрыжаванні вуліц Брэсцкая і Пагранічная, пачалося пастраенне святочнай калоны ўсіх дэлегацый і кіраўніцтва вобласці.

Пасля ўрачыстага шэсця калоны перадавікоў уборачнай кампаніі па цэнтральнай вуліцы Камянца і ўскладання кветак да помніка воінам-пераможцам на галоўнай пляцоўцы свята, каля Камянецкай вежы, пачаўся канцэрт-ушанаванне пераможцаў жніва — 2012 “І песняй, і працай адданы зямлі”. Перад яго пачаткам да хлебаробаў Брэстчыны звярнуўся кіраўнік вобласці Канстанцін Андрэевіч Сумар.

Па словах губернатара, Брэсцкая вобласць ужо каторы год знаходзіцца ў лідарах па вырашчанаму ўраджаю, што стала прыемнай традыцыяй. Сёлета адразу чатыры раёны па намалоту зерня перасягнулі мяжу ў 100 тысяч тон: Баранавіцкі (156 тысяч), Пружанскі (142 тысячы), Камянецкі (115 тысяч) і Пінскі (113 тысяч). Самая высокая ўраджайнасць дасягнута ў ААТ “Птушкафабрыка “Дружба” (71,7 цэнтнера з гектара).

Вынікі сёлетняга жніва сталі для вобласці лепшымі за апошняе дзесяцігоддзе. У гэтым годзе хлебаробамі Брэстчыны намалочана 1 мільён 374 тысячы тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 38,9 цэнтнера з гектара (у мінулым годзе яна складала 32,3 цэнтнера з гектара). Такіх выдатных паказчыкаў удалося дасягнуць у першую чаргу дзякуючы намаганням кожнага, хто вырошчваў, даглядаў і збіраў ураджай. Не апошнюю ролю адыграла і надвор’е, якое таксама паспрыяла таму, што ўжо ў каторы раз агульны намалот зерня па вобласці перасягнуў лічбу ў адзін мільён тон.

Што датычыцца нашага раёна, то ў параўнанні з мінулым годам вынікі Ганцавіцкіх хлебаробаў таксама значна выраслі. Прычым гэта адносіцца не толькі да агульнага намалоту зерня (больш за 33 тысячы тон), але і ўраджайнасці, якая ў гэтым годзе перасягнула адзнаку ў 30 цэнтнераў з гектара. Нягледзячы на добрыя вынікі, спыняцца на дасягнутым нельга, а трэба імкнуцца, каб гэтыя паказчыкі з кожным годам толькі ўзрасталі.

У сваім выступленні К. А. Сумар таксама адзначыў і многія паспяховыя гаспадаркі вобласці, а таксама асобных хлебаробаў, якія ўнеслі значны ўклад у агульны каравай Брэсцкай вобласці. “Да гэтых вынікаў мы ішлі мэтанакіравана, — падкрэсліў губернатар. — Было затрачана нямала сродкаў, створана шмат аграгарадкоў, палепшыліся ўмовы працы і жыцця работнікаў сельскагаспадарчай галіны. Сёлетняя ўборачная кампанія пачалася на тыдзень раней, і асноўны ўпор быў зроблены менавіта на якасць”.

Як адзначыў Канстанцін Андрэевіч, “калі гадоў 6-7 таму камбайнеры-тысячнікі маглі з упэўненасцю разлічваць на перамогу ў абласных спаборніцтвах, то цяпер тысяча тон для экіпажа стала нормай, а ў будучым хлебаробы Брэстчыны павінны рухацца ў напрамку 1,5 мільёна тон зерня агульнага намалоту”. Звяртаючыся да працаўнікоў сяла, кіраўнік вобласці зазначыў, што ў аграрыяў да канца года яшчэ шмат работы: трэба ўбраць ураджай цукровых буракоў, бульбы, іншай агародніны, своечасова і арганізавана правесці сяўбу азімых культур, а таксама завяршыць мадэрнізацыю малочнатаварных ферм.

Падвёўшы вынікі жніва, К. А. Сумар узнагародзіў лепшых хлебаробаў уборачнай кампаніі — 2012. Прыемна, што сярод пераможцаў абласных спаборніцтваў аказаўся і прадстаўнік Ганцаўшчыны. Старшы аператар зернесушыльнай устаноўкі СВК “Будча” Вячаслаў Аляксандравіч Ярашэвіч гэтым летам на комплексе “ЗБВС-5” перапрацаваў 8432 умоўныя тоны зерня, дзякуючы чаму заняў першае месца сярод машыністаў КЗС і атрымаў з рук губернатара ганаровую ўзнагароду.

Па заканчэнні афіцыйнай часткі пачаўся святочны канцэрт з удзелам лепшых калектываў аматарскай творчасці і асобных выканаўцаў Брэсцкай вобласці, якія радавалі прысутных яскравымі і цудоўнымі нумарамі.

Адзначым, што святкаванне абласных “Дажынак” праходзіла не толькі на галоўнай пляцоўцы ля Камянецкай вежы. У розных кутках горада ладзіліся разнастайныя конкурсы, гульні, спартыўныя спаборніцтвы, працавалі выставы майстроў народнай творчасці, дзейнічалі дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя кропкі і інш. Свята хлебаробаў у Камянцы працягвалася да самага вечара.

Уладзімір

САКАЛОЎ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475