Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Собрание кредиторов состоялось на КУПП «Ганцевичский КПД»

Собрание кредиторов состоялось на КУПП «Ганцевичский КПД»

Крэдыторы КУВП “Ганцавіцкі КПД”, якія 31 жніўня сабраліся на сход, цікавіліся станам спраў на прадпрыемстве, якое, як вядома, праходзіць працэдуру санацыі. Што зроблена ўжо для таго, каб яно цвёрда стала на ногі, аднавіла плацежаздольнасць і нарошчвала вытворчасць? Пра цяперашняе становішча прадпрыемства, пра развіццё сітуацыі на працягу апошніх гадоў грунтоўна і падрабязна, пацвярджаючы мноствам лічбаў, расказаў у сваёй справаздачы ўпраўляючы ў вытворчасці па справе аб банкруцтве, доктар эканомікі Мікалай Аляксандравіч Клімчук.

У асартыменце прадпрыемства 182 назвы прадукцыі, якая выкарыстоўваецца для мантажу сучасных жылых дамоў. Партфель заказаў сфарміраваны немалы, і ён забяспечыць калектыву стабільную работу да канца гэтага года і ў першай палове наступнага. Тэндэнцыя аздараўлення прадпрыемства становіцца ўсё больш відавочнай. За мінулы год выпушчана 14584 кубічныя метры жалезабетонных вырабаў, аб’ём таварнай прадукцыі склаў 15 мільярдаў 309 мільёнаў рублёў. Першая палова сёлетняга года прынесла наступныя вынікі: выпушчана 4513 кубаметраў жалезабетонных вырабаў, аб’ём таварнай прадукцыі склаў 10 мільярдаў 502 мільёны рублёў. Рэнтабельнасць рэалізацыі прадукцыі з пачатку года дасягнула ўжо 7,9 працэнта. Усё разам узятае сведчыць аб тым, што прадпрыемства на плаву. Галоўнае — не ўпусціць ініцыятыву, своечасова рэагаваць на патрэбы рынку, надаць пазітыўным зрухам пастаянную дынаміку.

Разам з тым Мікалая Аляксандравіча турбуе знос абсталявання, дэфіцыт кадраў некаторых спецыяльнасцей, параўнаўча невысокія заробкі людзей. Каб прадпрыемства магло зноў акумуляваць работнікаў высокіх прафесійных якасцей, як гэта было ў лепшыя для КПД гады, крэдыторы згадзіліся з неабходнасцю павышэння аплаты працы работнікаў прадпрыемства.

Увогуле, сабраўшыеся станоўча ацанілі праведзеную Мікалаем Аляксандравічам Клімчуком работу і для яе завяршэння яшчэ на год прадоўжылі яго паўнамоцтвы. А гэта значыць, што ў прадпрыемства ёсць рэальная перспектыва стаць адным з лепшых на тэрыторыі Ганцаўшчыны і працаваць на ім зноў будзе не менш прэстыжна, чым у самыя спрыяльныя гады яго існавання.

НА ЗДЫМКУ: на сходзе крэдытораў аб справах вытворчых і фінансавых дакладвае ўпраўляючы Мікалай Аляксандравіч Клімчук (у цэнтры).

Тэкст і фота

Мікалая ЛОЙКІ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475