Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выпускник ганцевичской гимназии вернулся с международной олимпиады бронзовым призёром

Выпускник ганцевичской гимназии вернулся с международной олимпиады бронзовым призёром

З 21 па 27 жніўня ў нямецкім горадзе Кёльне прайшла 9-я Міжнародная алімпіяда па геаграфіі. Прыемна, што ўдзел у ёй прыняў і выпускнік гімназіі горада Ганцавічы Аляксей Кірыковіч. Выступленне нашага земляка атрымалася паспяховым: з Германіі ён вярнуўся з бронзавым медалём. Сваімі ўражаннямі ад алімпіяды Аляксей падзяліўся з супрацоўнікам “СП” Уладзімірам САКАЛОВЫМ.

— Віншуем, Аляксей! Раскажы, калі ласка, што ўяўляла сабой 9-я Міжнародная алімпіяда па геаграфіі?

— Удзел у Міжнароднай алімпіядзе прынялі больш за 120 рабят з 32 краін свету. Яна складалася з трох этапаў: пісьмовай тэарэтычнай часткі, мультымедыйнага тэсту і палявога тура. Усе заданні для ўдзельнікаў падаваліся выключна на англійскай мове.

— Ты неаднаразова ўдзельнічаў у рэспубліканскіх алімпіядах. Можаш параўнаць іх з тым, што адбывалася ў Кёльне?

— Не скажу, што нешта выклікала ў мяне цяжкасці, тым больш, што я сур’ёзна рыхтаваўся да гэтай алімпіяды. Ды і мінулагодні вопыт выступлення ў Мадэне ў нейкай ступені таксама дапамог. Але вось палявы тур, які прайшоў у Кёльне, быў складаным.

— У мінулым годзе ты прымаў удзел у 5-й Міжнароднай алімпіядзе навук аб Зямлі ў Мадэне? Моцна адрозніваецца арганізацыя гэтых мерапрыемстваў у Германіі і Італіі?

— Што датычыцца арганізацыі, то мне больш спадабалася ў Італіі. А так цяжка параўноўваць: гэта ўсё ж такі дзве розныя алімпіяды. Але вось, напрыклад, заданні на алімпіядзе ў Кёльне мне падаліся больш складанымі, чым у Мадэне.

— Чым займаліся ў вольны час? Ці давялося пазнаёміцца з рабятамі з іншых краін?

— У вольны час мы адпачывалі, гулялі па гораду. Усіх удзельнікаў дзялілі па групах і паказвалі розныя цікавыя і прыгожыя месцы Кёльна. Аднойчы для нас арганізавалі так званы “міжкультурны” вечар, дзе кожны мог прадставіць культуру сваёй краіны.

У Кёльне пазнаёміўся з рабятамі з іншых краін, але найбольш цесныя зносіны наладзіліся з расіянамі, а таксама ўсімі тымі, хто размаўляў на рускай мове. Сярод іх былі не толькі прадстаўнікі краін былога СНД, але і некаторыя румыны і харваты.

Дарэчы, Кёльн вельмі спадабаўся. Гэты горад па-сапраўднаму можна назваць маладзёжным. Столькі моладзі на вуліцах няма, здаецца, нават у Мінску.

— Ты паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на спецыяльнасць “геалогія”. Твае мары спраўдзіліся. А якія планы на будучыню?

— Так, я сапраўды хацеў паступіць менавіта ў БДУ на гэтую спецыяльнасць. І я вельмі задаволены. А што датычыцца планаў на будучыню, то яны звязаны выключна з вучобай. Далёка загадваць не хочацца.

— Аляксей, яшчэ раз віншуем цябе з паспяховым выступленнем і жадаем поспехаў у далейшым!

— Дзякуй!

НА ЗДЫМКУ: Аляксей Кірыковіч з бронзавым медалём з Кёльна.

Фота Уладзіміра САКАЛОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469