Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ряд нарушений был выявлен в результате комплексной проверки расходования бюджетных средств, проведённой в Ганцевичском районе

Ряд нарушений был выявлен в результате комплексной проверки расходования бюджетных средств, проведённой в Ганцевичском районе

Галоўным упраўленнем Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, сумесна з фінансавым упраўленнем аблвыканкама праведзена комплексная праверка прытрымлівання фінансава-бюджэтнага заканадаўства мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іх структурнымі падраздзяленнямі і арганізацыямі Ганцавіцкага раёна, мэтавага і эфектыўнага выкарыстання сродкаў, выдаткаваных з бюджэту і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў за перыяд з 1 жніўня 2009 па 1 мая 2012 гады. У прыватнасці, камісіяй на мэтавае выкарыстанне дзяржаўных грошай была праверана дзейнасць наступных арганізацый і прадпрыемстваў: КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ”, лясгаса, КУП “Ганцавіцкае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва”, цэнтральнай раённай бальніцы, упраўленняў райвыканкама: сельскай гаспадаркі і харчавання, па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама аддзелаў адукацыі і культуры, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райпалівазбыту, СВК “Цельшына” і іншых.

Праверкай выяўлена, што сельгасарганізацыямі раёна дапушчана пратэрмінаваная запазычанасць па выплаце бюджэтных пазык, атрыманых на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, набыццё гаруча-змазачных матэрыялаў для правядзення вясенне-палявых работ, камбікорму і мінеральных угнаенняў у 2002 — 2009 гадах, якая на 1 мая бягучага года склала 2859,4 мільёна рублёў. Акрамя таго, праведзенымі ў раёне праверкамі суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці выяўлены нанесены ўрон на суму 119430,3 тысячы рублёў, прадухілена незаконнае і нямэтавае расходаванне дзяржаўных сродкаў на 532180 тысяч рублёў, сладзены два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях на фізічных асоб, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты тры службовыя асобы. Значныя парушэнні фінансава-бюджэтнага заканадаўства дапушчаны ў аддзелах культуры і адукацыі райвыканкама, урон ад якіх склаў адпаведна 11640 і 13888,3 тысячы рублёў. Адзначаны парушэнні і ў сельгасарганізацыях раёна. Напрыклад, у СВК “Цельшына” выяўлены факты неабгрунтаванага налічэння заработнай платы і матэрыяльнай дапамогі, устаноўлена нястача матэрыяльных каштоўнасцей на суму 836,9 тысячы рублёў, зафіксавана камісіяй празмерна спісаных таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на 590 тысяч рублёў, недаплата за тэхабслугоўванне склала 5964,2 тысячы рублёў, разыходжанні ў вазе пры рэалізацыі малака — 483,2 тысячы рублёў. Усяго нанесена ўрону на суму 15242,9 тысячы рублёў, падчас праверкі кампенсавана 13731 тысяча рублёў.

У выніку дапушчаных грубых парушэнняў выкарыстання бюджэтных сродкаў вымовы аб’яўлены некалькім кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Справаздача

падрыхтавана

па матэрыялах

праверкі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 444

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469