Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ізбійскім бары адслужылі малебен

У Ізбійскім бары адслужылі малебен

Шчырыя словы малітвы, што гучалі пад шатамі задумлівага бору, ляцелі да самых нябёсаў. Здавалася, што нават заціх шолах у лесе і ўсё наваколле ўслухоўваючыся, далучылася да ўрачыстай дзеі. 28 жніўня дзясяткі праваслаўных вернікаў сабраліся ў Ізбійскім бары, на святочнае набажэнства, якое адслужыў Благачынны цэркваў Ганцавіцкай акругі настаяцель Свята-Ціханаўскага храма горада Ганцавічы, протаіерэй Пётр Піліпчук, а таксама святары з іншых цэркваў Ганцаўшчыны.

На пачатку службы айцец Пётр прачытаў пропаведзь, расказаўшы пра святасць Ізбійскага бору, і пра тое, што каля счарнелых ад часу крыжоў неадразова здараліся выпадкі, калі людзі вылечваліся. Таму не дзіўна, што ў Ізбійскі бор многія веруючыя ў пошуках збаўлення ад бед, хвароб і нястач ідуць і едуць не толькі з населеных пунктаў Ганцаўшчыны, але і з іншых рэгіёнаў. Гэтае месца асаблівае, намоленае не за адно стагоддзе, сапраўды ахінае божай ласкай, дае душы супакаенне і палёгку.

Калісьці тут стаяла царква, якая ў час Вялікай Айчыннай вайны была знішчана. Ад былога храма толькі камяні засталіся, што служылі падмуркам, ды крыжы, да якіх людзі штодзень нясуць ручнікі, кветкі і свае малітвы. Айцец Пётр адзначыў, што царква ў лесе была пабудавана і названа ў гонар Прачыстай Багародзіцы не выпадкова. Паводле падання, менавіта ў Ізбійскім бары была знойдзена ікона з выявай Божай Маці, якая нібыта і сама сыходзіла сюды. Спачатку на тым месцы, дзе знайшлі ікону, веруючыя ўзвялі каплічку, а потым у 1864 годзе — храм. Ля царквы бруілі крынічкі, якія валодалі гаючай сілай. Старажылы гавораць, што, калі знішчылі царкву, то і крыніцы зніклі, сышлі ў недры зямлі. Непадалёк ад таго месца, дзе ўзвышалася царква, і цяпер стаіць, працягваючы да неба свае каржакаватыя рукі-галіны, сасна. Дрэву, на камлі якога пакінуў свае меткі несупынны час, каля трохсот гадоў. Жыхары вёскі Будча прыгадваюць, што каля гэтага дрэва фашысты расстрэльвалі людзей. Паломнікі, якія прыходзяць памаліцца ў Ізбійскі бор, абвязваюць сасну каляровымі стужкамі, кладуць да дрэва кветкі.

Сапраўды, Ізбійскі бор незвычайны, авеяны таямнічасцю і ўрачыстай велічнасцю. Трапіўшы сюды, быццам бы дакранаешся да вечнасці, адкінуўшы штодзённыя клопаты і турботы, задумваешся аб духоўным. У шчырай размове з Богам час спыняецца, адыходзіць усё непатрэбнае і на душы, якая наталілася цудатворным подыхам Ізбійскага бору, становіцца хораша і лёгка. “Я сюды заўжды прыходжу, каб памаліцца ля старых крыжоў, каб прыпасці да гэтай святой зямлі, — прызнаецца жыхарка вёскі Будча Надзея Дайлід. — І калі ў атэістычныя савецкія часы царкву ў нашай вёсцы закрылі, людзі ішлі ў бор, захоўвалі гэтае месца ў пашане і святасці, абвязвалі крыжы вышыванымі ручнікамі, упрыгожвалі кветкамі. І сцежачка сюды ніколі не зарастала”.

Ва ўсе часы сюды будуць спяшацца веручыя. Тым больш, што ў бліжэйшы час айцец Пётр Піліпчук плануе распачаць на месцы знішчанай царквы будаўніцтва капліцы ў гонар Прачыстай Маці Божай. Яна будзе ўзведзена з цэглы. Зараз усе неабходныя дакументы праходзяць экспертызу, збіраюцца ахвяраванні на будаўніцтва.

Кацярына ЯЦУШКЕВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: перад пачаткам богаўгоднай справы — узвядзення культавага будынка — айцец Пётр у Ізбійскім бары адслужыў малебен.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475