Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Для участия в международном фестивале “Мотальскія прысмакі” ганцевичские мастера получили персональное приглашение

Для участия в международном фестивале “Мотальскія прысмакі” ганцевичские мастера получили персональное приглашение

На V міжнародным кулінарным фестывалі, што прайшоў у мінулую нядзелю ў старажытным мястэчку Моталь Іванаўскага раёна пабывала і дэлегацыя самабытных майстроў Ганцаўшчыны. З добрым настроем і шматлікімі ўражаннямі вярнуліся з міжнароднага фэсту ўдзельнікі клуба “Багач” раённага Дома рамёстваў, якія не толькі пакаштавалі мотальскіх прысмакаў, але і паказалі гасцям свята свае непаўторныя работы.

— На фестываль мы трапілі не выпадкова, а па запрашэнню арганізатараў міжнароднага фэсту, — расказвае дырэктар раённага Дома рамёстваў Марыя Іванаўна Муха. — Яшчэ падчас правядзення ў Ганцавічах, у чэрвені сёлетняга года, міжнароднага семінара па захаванню традыцый і развіццю новых відаў народных промыслаў вырабы нашых майстроў не пакінулі раўнадушнымі, бадай, нікога. І як вынік — арганізатары “Мотальскіх прысмакаў” нашых умельцаў запрашалі персанальна. Хочацца выказаць асобную падзяку і аддзелу культуры райвыканкама, які дапамог нам з транспартам.

Свае работы ў Моталі прадстаўлялі народны майстар, цудоўная ткачыха Ніна Казак, мастачка Лілія Кудравец, рукадзельніца Галіна Пупач, мастак Аляксандр Кульбіцкі і ганчар Віталь Шапялевіч. Дарэчы, падчас міжнароднага фэсту Віталь паказаў на сваім ганчарным крузе майстар-клас, дзе на вачах шматлікіх гледачоў нараджаліся непаўторныя вырабы з керамікі. З задавальненнем збаночкі, вырабленыя ўмелымі рукамі ганчара, набывалі на выставе-кірмашы.

— Нас уразіла арганізацыя свята, — працягвае гаворку Марыя Іванаўна. — У імправізаваных павільёнах былі прадастаўлены месцы для майстроў. Ведаеце, на першы погляд усё проста зроблена, але з якім густам была аформлена і плошча, і гандлёвыя рады, і адмысловы “горад майстроў”! Мы не толькі сябе паказалі, але і паглядзелі на вырабы і падзелкі ўмельцаў з іншых рэгіёнаў вобласці і рэспублікі.

— На такіх імпрэзах найперш вабяць сустрэчы з цікавымі людзьмі і старымі знаёмымі, — далучаецца да размовы народны майстар Ніна Мікалаеўна Казак.

Зрэшты, Ніна Мікалаеўна заўзятая ўдзельніца шматлікіх фэстаў і народных свят, на якіх яе ручнікам няма роўных. Вось і ў гэтыя дні наша ткачыха зачароўвае сваімі вырабамі і віртуозным майстэрствам ткацтва ўдзельнікаў Ягелонскага кірмашу, што з 17 па 19 жніўня ладзіцца ў польскім горадзе Любліне.

Кацярына ЯЦУШКЕВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: прыгожыя ручнікі атрымліваюцца ў ткачыхі Ніны Мікалаеўны Казак.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475