Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Коллектив Ганцевичской центральной районной больницы пополнился девятью молодыми врачами

Коллектив Ганцевичской центральной районной больницы пополнился девятью молодыми врачами

Жыццё рухаецца наперад, на змену аднаму пакаленню прыходзіць другое. Гэта непазбежная заканамернасць быцця, якое і вызначае нашу свядомасць. Але старэйшым людзям зусім неабыякава, хто прыйдзе на іх месца. Таленавітыя і паспяховыя, якія з гонарам працягнуць справу ветэранаў, ці шэранькія і бляклыя, а таму ні на што няздатныя…

Шчыра хацелася б, каб гэтая змена была лепшай за нас — больш разумная і таленавітая. Дзеля гэтага жылі і працавалі! Маладыя, высокаадукаваныя людзі — наша вялікая надзея. І мы спадзяёмся на іх, верым у іх сілы, розум і талент.

1 жніўня стала знамянальным у жыцці дзевяці маладых медыкаў. Менавіта з гэтага дня пачаўся адлік іх працоўнага стажу ў якасці ўрачоў установы аховы здароўя “Ганцавіцкая цэнтральная раённая бальніца”. Трое з іх: урач-неўролаг Марыя Бакуновіч, урач агульнай практыкі Ірына Шэлест, урач-стаматолаг Асіф Гусейн-аглы Гусейнаў — выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, чацвёра: урач-неанатолаг Марына Стральчук, урач-нарколаг Яўген Суражаў, урач агульнай практыкі Наталля Макаед, хірург Святлана Барэйка — закончылі Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і двое: урач-педыятр Вольга Віктаровіч і ўрач-стаматолаг Аксана Яроцкая — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (г. Мінск). Вельмі прыемна, што чацвёра з дзевяці маладых медыкаў — ураджэнцы Ганцавіцкага раёна. Гэта Марыя Бакуновіч, Асіф Гусейн-аглы Гусейнаў, Вольга Віктаровіч і Наталля Макаед. Яны не здрадзілі сваёй малой радзіме і прыехалі працаваць туды, дзе нарадзіліся і правялі свае лепшыя юнацкія гады.

Са знамянальнай падзеяй у іх жыцці маладых спецыялістаў шчыра павіншаваў галоўны ўрач УАЗ “Ганцавіцкая цэнтральная раённая бальніца” Вадзім Уладзіміравіч Сашко, які хаця і не ўраджэнец Ганцаўшчыны, але працуе тут звыш дзевятнаццаці гадоў і аддае гэтаму краю ўсе свае веды і ўменне. Ён распавядаў аб маляўнічым палескім краі, яго прыродным багацці, якое наўрад ці сустрэнеш дзе-небудзь у Беларусі, што выклікала непадробную радасць і яркі бляск у вачах нядаўніх студэнтаў. Вадзім Уладзіміравіч таксама расказаў аб лепшых медыках раёна, аб тых, хто стаяў ля вытокаў стварэнння медыцыны ў гэтым глыбінным куточку Палесся, аб сваім калектыве, здольным вырашаць задачы не горш за сталічных калег, аб перспектывах развіцця ў бліжэйшай будучыні.

Галоўны ўрач раёна запэўніў новае папаўненне, што кожнаму будзе аказана ўсебаковая падтрымка. На першым часе іх куратарамі стануць вопытныя ўрачы, якія ахвотна будуць перадаваць ім свой багаты практычны вопыт. Не хаваў сваёй радасці В. У. Сашко, калі гаварыў, што дзевяць медыкаў для нашага раёна, які адчувае недахоп медыцынскіх кадраў, гэта вялікае набыццё. Галоўнае, каб кожны з іх замацаваўся на гэтым месцы і застаўся тут.

Сем маладых спецыялістаў пачалі працаваць непасрэдна ў цэнтральнай раённай бальніцы, а двое — урачы агульнай практыкі Наталля Макаед і Ірына Шэлест — з задавальненнем прынялі прапанову ўзначаліць работу ўрачэбных амбулаторый у вёсках Вялікія Круговічы і Чудзін.

Вельмі прыемна, што маладых медыкаў у Ганцавічах сустрэлі не толькі ўрачыста, але і паклапаціліся аб іх быце: кожнаму выдзелена службовае жыллё. А дах над галавой і любімая работа — гэта складаемыя дабрабыту, шчасця і поспеху.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) маладыя спецыялісты — урач-неўролаг Марыя Бакуновіч, урач-неанатолаг Марына Стральчук, урач-нарколаг Яўген Суражаў, урач агульнай практыкі Наталля Макаед, урач-хірург Святлана Барэйка і ўрач-педыятр Вольга Віктаровіч.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474