Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В отдельных сельхозкооперативах Ганцевичского района у работников возникают вопросы по начислению заработной платы

В отдельных сельхозкооперативах Ганцевичского района у работников возникают вопросы по начислению заработной платы

На мінулым тыдні ў рэдакцыю “СП” звярнуўся жыхар вёскі Малькавічы Рыгор Фёдаравіч Занька з вось якім пытаннем.

Яго сын працаваў па дагавору вартаўніком у СВК “Малькавічы” і пасля далучэння гэтага сельгаскааператыва да СВК “Бярозавец” працягваў выконваць свае абавязкі, але за чэрвень яму не налічылі заработную плату. Спецыялісты СВК, па словах Рыгора Фёдаравіча, матывавалі гэта тым, што прозвішча яго сына нават няма ў табелі ўліку рабочага часу, а значыць, атрымліваецца, што ён і не працаваў. Гэта ў тэлефоннай размове пацвердзіў і сам сын — Аляксандр Рыгоравіч Занька.

Каб разабрацца ў сітуацыі, разам з намеснікам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Анатолем Мікалаевічам Вольнічам выехалі ў вёску Ганцавічы, дзе знаходзіцца праўленне гаспадаркі і сустрэліся са старшынёй СВК “Бярозавец” Уладзімірам Уладзіміравічам Бяловым.

Ён патлумачыў, што праблемы ўзніклі з-за самога Рыгора Фёдаравіча Занькі, які да нядаўняга часу працаваў у Малькавічах загадчыкам складоў і сярод яго падначаленых быў і сын. У службовыя абавязкі Рыгора Фёдаравіча ўваходзіла вядзенне табелю ўліку рабочага часу, што, па сутнасці, не рабілася. У тых паперах, напісаных яго рукой, якія прадэманстравалі адказныя спецыялісты сельгаскааператыва, цяжка ўвогуле нешта зразумець, што пацвердзіў і Анатоль Вольніч. Таксама старшыня СВК адзначыў, што ў свой час з загадчыкам складоў ішла размова аб належным вядзенні дакументацыі. Той абяцаў навучыцца гэта выконваць і прывесці ўсё ў парадак, але працягваў працаваць па-старому. Таму Рыгору Фёдаравічу і прапанавалі перавесціся на пасаду слесара, аднак ён палічыў за лепшае звольніцца па ўласнаму жаданню.

Што датычыцца яго сына, то дакументальна зафіксавана, што ў чэрвені, падчас трох праверак, двойчы самім старшынёй і адзін раз супрацоўнікамі міліцыі, Аляксандр Рыгоравіч Занька адсутнічаў на рабочым месцы. Тым не менш, гэтая акалічнасць, разам з адсутнасцю яго прозвішча ў табелі ўліку рабочага часу, не можа быць падставай для пазбаўлення чалавека заработнай платы, з чым пагадзіўся і Уладзімір Уладзіміравіч Бялоў. Ён даў даручэнне адказным спецыялістам разабрацца з дакументамі і налічыць Аляксандру Рыгоравічу зарплату, якая яму належыць.

У сваю чаргу, Анатоль Мікалаевіч Вольніч звярнуў увагу на тое, што кожнае дзеянне адміністрацыі арганізацыі ці прадпрыемства павінна быць абгрунтаваным і абапірацца на нарматыўныя дакументы. А тое, што нехта з работнікаў, не вёў табель уліку працоўнага часу, найперш, упушчэнне адказных спецыялістаў СВК.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476