Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 студзеня 2012 года нумар 13 “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў” і ад 16 снежня 2013 года нумар 563 “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін”. Нормы Указа нумар 460 удасканальваюць парадак забеспячэння жыллём дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Так, ім будуць прадастаўляцца жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання без уліку членаў іх сем’яў і тэрмінам на 5 гадоў. Пасля яго заканчэння жыллё па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў будзе ўключацца ў склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання. Пры гэтым дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, на працягу дзеяння тэрміновага дагавора найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання прадастаўляецца права на льготны крэдыт, у тым ліку ў пазачарговым парадку і без аднясення да катэгорыі малазабяспечаных. Ільготныя крэдыты прапануецца выдзяляць на тэрмін да 40 гадоў, а працэнты за карыстанне імі ўстанавіць у памеры 1 працэнта гадавых па аналогіі са шматдзетнымі сем’ямі.

Акрамя таго, Указ прадугледжвае аптымізацыю катэгорый грамадзян, якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі, змяншэнне памеру фінансавай дапамогі шматдзетным і маладым сем’ям у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах пры адмене ўсынаўлення (удачарэння) дзяцей. Мінбудархітэктуры, згодна з указам, створыць і будзе весці адзіную базу даных грамадзян — атрымальнікаў дзяржаўнай падтрымкі для забеспячэння рэалізацыі прынцыпу аднаразовасці атрымання льготных крэдытаў.

Указ таксама прадастаўляе дзяржаўным органам і арганізацыям права змяніць прызначэнне будынка інтэрната на шматкватэрны жылы дом, калі жылыя памяшканні там адпавядаюць патрабаванням, што прад’яўляюцца да кватэр. Такія памяшканні пры гэтым будуць уключацца ў склад жылля камерцыйнага выкарыстання. Сродкі, атрыманыя ад платы за карыстанне камерцыйным жыллём, у адпаведнасці з указам будуць ісці не толькі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, але і на іх бягучы рамонт у памеры, які не перавышае 10 працэнтаў агульнага аб’ёму.

Змяняецца парадак спагнання платы за карыстанне жыллём камерцыйнага выкарыстання, якое прадастаўляецца грамадзянам з першачарговым правам на яго атрыманне. Такім чынам на ўмовах дагавора найму на тэрмін працоўных адносін (акрамя аднапакаёвых кватэр) у межах 20 квадратных метраў плошчы на аднаго чалавека трэба будзе плаціць з улікам паніжаючых каэфіцыентаў, за астатнюю плошчу — без іх уліку. Цяпер за ўсю плошчу аплата ўносіцца з паніжаючым каэфіцыентам.

Дакумент уводзіць забарону на пастаноўку на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзян, якія маюць ва ўласнасці ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік жылыя памяшканні, прызнаныя не адпаведнымі ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням, непрыдатнымі для пражывання, набытыя шляхам заключэння дагавора куплі-продажу, дарэння, абмену пасля прыняцця ва ўстаноўленым парадку рашэння аб прызнанні такога жылля непрыдатным.

 БелТА.

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 532

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475