Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Апетыт залежыць ад пасады?

Апетыт залежыць ад пасады?

Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым адбылося гэта падчас планавай праверкі гаспадаркі. Ведаючы, што на рыбгасе працуюць прадстаўнікі праваахоўных органаў, некаторыя работнікі арганізацыі ўсё ж такі вырашылі ў гэты час пажывіцца рыбай.

На прахадной гаспадаркі праваахоўнікам спачатку трапіліся двое рабочых, якія спрабавалі вывезці свой “улоў” на трактары. Адзін з іх прыхапіў 8 кілаграмаў карпа коштам 307 тысяч рублёў, другі — 9 кілаграмаў карпа і адзін — таўсталобіка на агульную суму ў 375 тысяч рублёў. Таксама за крадзеж рыбы затрыманы і майстар рыбгаса, “апетыт” якога аказаўся значна большым. На службовым аўтамабілі “Ніва” ён спрабаваў вывезці з тэрыторыі гаспадаркі 19 кілаграмаў карпа і 12 кілаграмаў таўсталобіка на агульную суму 1 мільён 93 тысячы рублёў.

Пракуратурай ініцыіраваны адміністрацыйныя справы ў дачыненні да дробных злодзеяў. Рабочыя атрымалі штрафы на 2 мільёны 160 тысяч рублёў кожны, а майстар — 3 мільёны 600 тысяч рублёў. У дадатак пракуратура будзе патрабаваць ад наймальніка ўзбуджэння дысцыплінарных вытворчасцей. Той жа майстар рыбгаса, якога злавілі на крадзяжы, з’яўляецца матэрыяльна адказнай асобай і сам павінен сачыць за захаванасцю маёмасці гаспадаркі. Цяпер ён можа быць і звольнены.

Сяргей НАСЕНЯ, пракурор Ганцавіцкага раёна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469