Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі.

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Адной з іх з’яўляецца агляд мастацкай самадзейнасці. Сучасны ліцэіст — асоба творчая, крэатыўная, нестандартная. Ён умее знаходзіць выйсце з самых розных сітуацый. А таму агляд — добрая магчымасць праявіць сябе на сцэне.

2015 год названы Годам моладзі. А працоўныя спецыяльнасці — аснова дабрабыту нашай краіны. І невыпадкова, што ў гэтым годзе тэма агляду: “Мая прафесія — гонар маёй краіны”. Таму што чалавек, які правільна выбраў сваю будучыню — шчаслівы чалавек. Менавіта такія маладыя людзі і будуць будаваць Беларусь, прынясуць ёй карысць.

13 навучальных груп, вучні якіх выходзілі на сцэну, з усёй паўнатой паказалі свае здольнасці. У ходзе агляду былі прадстаўлены самыя розныя жанры мастацкай самадзейнасці: інсцэніроўкі з жыцця ліцэя, сольныя спевы, бардаўская песня і шмат іншага.

Гледачы прынялі іх шчыра, з задавальненнем ўспрымалі ўсё, что ім даносілі артысты. Кожная з груп і нават кожны з выступаючых адрозніваўся ад астатніх. А таму і журы змагло выбраць лепшых.

Лепшым чытальнікам прызнаны Ілья Ігнатовіч з 9 групы. Ілья Багатыроў (8 група) стаў лепшым у дуэце, Аляксандр Хілько (23 група) — у сольным выкананні. Не адстала ад яго ў якасці лепшай салісткі Алёна Гайцюкевіч з 10 групы. Лепшым канферансье стаў Кірыл Сукач з 24 групы, вядучым — Віталь Кандабараў з 23, а вядучай — Надзея Булат з 16. З бардаўскай песняй на “выдатна” справіўся Аляксандр Каркотка (9 група). Дэбютаваў у якасці саліста лепш за ўсіх Аляксандр Чарняўскі (20 група). Лепшы гумарыстычны нумар паказала 24 група, тэматычную мініяцюру — 14 і 18. Прыз за змястоўнасць і зладжанасць атрымала 19 група, за творчы рост — 15, за волю да перамогі — 21, а за патрыятызм і любоў да Радзімы   ўзнагароджаны Максім Цішко і Аляксандр Хілько з 23 групы.

Але, нягледзячы на тое, што ўсе ўдзельнікі праявілі сябе дастойна, суддзям усё ж прыйшлося выбіраць самых лепшых. Трэцяе месца падзялілі 14 і 18 групы, другое — 9 і 24, а пераможцамі сталі навучэнцы 24 групы. Менавіта яны прымуць удзел у заключным аглядзе, які пройдзе ў лютым наступнага года.

Напрыканцы хацелася б адзначыць, што ліцэісты ў сваіх выступленнях узнімалі шмат важных і актуальных тэм, якія хвалююць кожнага, напрыклад, гаварылі пра эканомію электрычнай энергіі ці зберажэнне лясоў. І гэта выдатна: нягледзячы на тое, што большасць з выступаючых упершыню былі на сцэне, яны змаглі данесці да гледачоў не толькі свой творчы патэнцыял, але і ідэю.

Аляксандра ГУРМАН.

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471