Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хлеб на нашых сталах

Наша жыццё немагчыма ўявіць без хлеба. Кожны дзень ён на нашым стале, а пах свежавыпечанага, духмянага  хлеба, мабыць, самы прыемны ў свеце. Аднак не кожны задумваецца, якія этапы праходзіць яго вытворчасць, перш чым трапіць да спажыўцоў.

Дырэктар філіяла ААТ “Берасцейскі пекар” Ганцавіцкі хлебазавод Андрэй Арцёменка расказаў аб тым, як ажыццяўляецца вытворчасць хлебнай прадукцыі.

— Вядома, што аснова будучага хлеба — гэта зерне. Менавіта дзякуючы руплівай працы хлебаробаў на палях, мільёны тон вырашчанага зерня трапляюць на камбінаты хлебапрадуктаў, дзе яго перапрацоўваюць, у выніку чаго і атрымліваецца мука, якая затым адпраўляецца непасрэдна на хлебазаводы.

Ганцавіцкі хлебазавод супрацоўнічае ў асноўным з Баранавіцкім камбінатам хлебапрадуктаў. На мой погляд, баранавіцкая мука самая лепшая не толькі на Брэстчыне, але і ва ўсёй краіне. Адзначу, што менавіта на Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў адпраўляюць сваё зерне сельгаспрадпрыемствы Ганцаўшчыны, таму можна сказаць, што ў некаторай ступені мы выпякаем хлеб са свайго ж зерня. Супрацоўнічаем таксама з Брэсцкім і Пінскім камбінатамі хлебапрадуктаў, дзе набываем невялікую колькасць мукі другога гатунку.

Аднак атрымаць муку і ўсе астатнія неабходныя інгрэдыенты для выпечкі хлеба, гэта толькі невялікая частка справы. Галоўнае — вытворчасць, якая ў Ганцавічах знаходзіцца на вельмі высокім узроўні.

Непасрэдна на вытворчасці хлеба штодзень мы працуем у тры змены. Кожны са спецыялістаў адказвае за сваю работу і, адзначу, што спраўляюцца яны выдатна, выпадковыя людзі ў нас не працуюць.

Так, тэхнолаг займаецца рэцэптурай хлеба. У кожнага яна свая, але, напрыклад, у нашага завода ёсць даўняя традыцыя, якая пайшла яшчэ з далёкага 1966 года, мы выкарыстоўваем “светлыя” гатункі мукі. Гэта так званая “традыцыя “серых” хлябоў”. Ганцаўчане ўжо прывыклі да такога хлеба, ён вельмі смачны, падабаецца людзям, таму мяняць тэхналогію прыгатавання не мае сэнсу.

За закладкай сыравіны сочыць брыгадзір. Таксама вельмі адказная работа. Важна, каб таго ці іншага кампанента пры прыгатаванні цеста было столькі, колькі ўказаў тэхнолаг. Ужо непасрэдна з цестам працуюць цестамес і пекар (а пры вытворчасці “белай” хлебапрадукцыі — яшчэ і фармоўшчык). Правільна замясіць цеста, выпечы яго, выконваючы ўсю тэхналогію — асноўная іх задача.

І вось, хлеб гатовы. Аднак, каб трапіць да пакупніка, ён праходзіць яшчэ некалькі “працэдур”.

Нават выпечаны хлеб патрабуе пільных адносін да сябе. Праца таго ж укладчыка заключаецца ў тым, каб не толькі складваць гатовы хлеб, але і кантраляваць прадукцыю, пашкоджаная (“бракаваная”) яна не павінна трапіць на прылаўкі. Нарэшце, і вадзіцель таксама павінен адказна падысці да справы: нельга растрэсваць свежавыпечаны хлеб, каб не адбылося “зліпанне” буханак ці іншае пашкоджанне. Дарэчы, заяўкі на колькасць хлебнай прадукцыі, патрэбнай у той ці іншы магазін, або гандлёвую кропку фарміруе дыспетчар.

А наогул, працэс вытворчасці залежыць ад зладжанай працы ўсіх работнікаў, пачынаючы ад адміністрацыі і заканчваючы тымі ж прыбіральшчыцамі, таму што санітарны стан вытворчых памяшканняў павінен быць выдатным…

А напрыканцы нашай размовы я хацеў бы павіншаваць усіх работнікаў хлебазавода, нашых партнёраў, працаўнікоў сельскай гаспадаркі з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу і пажадаць ім усяго самага лепшага. Менавіта агульнымі намаганнямі мы робім усё тое, каб свежы, духмяны хлеб штодзень быў на сталах у кожнага з нас.

Вось так хлеб трапляе на прылаўкі магазінаў, дзе яго і набываюць пакупнікі. Як бачым, працэс вытворчасці хлебнай прадукцыі даволі складаны, але мы над гэтым ніколі і не задумваемся. Нам проста прыемна атрымаць асалоду ад кавалачка свежаспечанага, усімі намі любімага, хлеба!

Расказ запісаў Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ: людзі, дзякуючы якім на нашых сталах з’яўляецца хлеб (злева направа) Святлана Дамарацкая — укладчык, фармоўшчык Наталля Шушко, пекар Алена Кот, пекар-майстар Вольга Станіслаўская, цестамес Людміла Гардзюк.

Хлеб на нашых сталах

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469