Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: бойка на вытворчасці, крадзеж тэлефона і…самагонкі

Бойка на вытворчасці

2 лістапада ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Вялікія Круговічы, 1984 года нараджэння, які працуе майстрам на СТАА “Аластрэ”. 11 жніўня 2015 года мужчына знаходзіўся ў вытворчым цэху СТАА “Аластрэ”. Груба парушаючы грамадскі парадак і спакой грамадзян, выказваючы непавагу да грамадства, ён беспадстаўна нанёс не менш чым два ўдары кулакамі ў твар рабочаму СТАА “Аластрэ”, жыхару вёскі Хатынічы, 1992 года нараджэння. Хуліган прычыніў пацярпеламу цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца да ліку лёгкіх і якія пацягнулі за сабой кароткачасовыя праблемы са здароўем.

Прывабіла спіртное…

У аўторак, 3 лістапада, узбуджана крымінальная справа ў адносінах да неўстаноўленай асобы, якая ў перыяд часу з 25 кастрычніка па 2 лістапада 2015 года з дома № 17 па вул. Лугавой у в. Задуб’е ўкрала, як паведаміла пацярпелая, 9 бутэлек гарэлкі і 1,5 літра самагонкі. Матэрыяльная шкода ацэнена ў 505 тысяч рублёў.

Хто забіў бабра?

Таксама 3 лістапада ў міліцыю звярнулася жыхарка г. Ганцавічы. Яна паведаміла аб тым, што на 9-м кіламетры аўтадарогі Р-105 “Ганцавічы — Лагішын” у лясным масіве яна знайшла два мяхі. У адным з іх знаходзілася туша бабра, у другім — дзве металічныя пасткі.

Падрабязнасці высвятляюць у РАУС.

Ізноў самагоншчык

3 лістапада а сёмай гадзіне вечара паступіў рапарт малодшага ўчастковага інспектара міліцыі аб тым, што ў 18 гадзін 25 хвілін у ходзе санкцыянаванага агляду ў адной з кватэр у райцэнтры выяўлена 30 літраў самагоннай брагі, а таксама 0,5 літра самагонкі.

Праверку праводзіць РАУС.

Крадзеж тэлефона

6 лістапада ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да невядомага. Ён у перыяд з 19 да 22 гадзін 17 верасня 2015 года наўмысна ўкраў з рукзака, які знаходзіўся ў спартыўнай зале прафліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, мабільны тэлефон “Philips X1560 Xenium”, які належыць грамадзяніну П. Злачынца нанёс пацярпеламу матэрыяльную шкоду на суму 850 тысяч рублёў.

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: бойка на вытворчасці, крадзеж тэлефона і…самагонкі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475