Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Новыя імёны Беларусі»: будуючы — ствараць

«Новыя імёны Беларусі»: будуючы — ствараць

Пад такім дэвізам пройдзе ў гэтым годзе Рэспубліканскі прафсаюзны конкурс творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі”.

У мінулым годзе гэты конкурс выклікаў вялікі грамадскі рэзананс і стаў візітнай карткай культурнага руху Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У агульнай колькасці яго ўдзельнікамі сталі больш за 4 тысячы маладых прадстаўнікоў самых розных працоўных калектываў. 20 самых талентавітых удзельнікаў выйшлі ў фінал. Кожнага з іх на працягу двух тыдняў вучылі быць артыстамі зоркі беларускай эстрады — Ірына Дарафеева, Юрый Саваш, Вольга Плотнікава, Генадзь Маркевіч, Вікторыя Алешка, дуэт Аляксандра і Канстанцін. З чэрвеня па кастрычнік фіналісты конкурсу разам з зоркамі правялі больш за 50 канцэртаў у розных гарадах Беларусі, і завяршылі Рэспубліканскую народна-патрыятычную акцыю Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы — разам” яркім гала-канцэртам у Мінску. А таму, улічваючы размах і вынікі конкурсу, было прынята рашэнне зрабіць яго штогадовым.

Адна з галоўных асаблівасцей сёлетняга сезона — новы фармат. У конкурсе, як і раней, могуць прымаць удзел толькі члены прафсаюзаў. Пры гэтым у “Новых імёнаў Беларусі” ўжо няма абмежаванняў: ні ўзроставых, ні творчых, а сам конкурс будзе праводзіцца ў дзвюх намінацыях: “Сцэнічная творчасць” і “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Зараз у конкурсе ФПБ прагучаць не толькі імёны артыстаў, але і мастакоў, майстроў сваёй справы.

Конкурс пройдзе ў чатыры этапы: з лістапада 2015 года па май 2016. У лістападзе ён стартуе ў працоўных калектывах краіны. Раённыя (гарадскія) этапы пройдуць ў снежні — студзені, абласныя — у лютым — сакавіку. Рэспубліканскі этап, куды трапяць самыя таленавітыя ўдзельнікі, адбудзецца вясной, а імёны пераможцаў стануць вядомымі 1 мая, у Свята працы.

А ў нашым раёне пачынаецца адборачны этап для конкурсу. Ужо зараз усе матэрыялы, якія датычацца “Новых імён Беларусі”, раздадзены ў пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі. Там рыхтуюцца ўдзельнікі раённага конкурсу, а 1 снежня ўжо будзе вядомы іх склад, яны выступяць на сцэне ГДК 18 снежня. Таму, пакуль не позна, мы запрашаем усіх жадаючых паўдзельнічаць у гэтым этапе.

Наталля КАНДРАТОВІЧ,

старшыня раённага

аб’яднання прафсаюзаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 396

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472