Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Што галоўнае ў жыцці? Сям’я! (Ці як у яслі-садзе №4 выбіралі сям’ю года)

Калектыў ДУА “Яслі-сад № 4 г. Ганцавічы” зноў парадаваў арганізацыяй чарговага мерапрыемства. На гэты раз у садку выбіралі “Сям’ю года-2015”. У музычнай зале панавала добразычлівая атмасфера, а за сем’ямі-ўдзельніцамі было цікава і прыемна назіраць. Некаторыя члены сем’яў нават былі апрануты ў адной колеравай гаме — на мой погляд, выдатная ідэя! А ўвогуле, усе малайцы, кожная сям’я спадабалася па-свойму.

Што галоўнае ў жыцці? Сям’я! (Ці як у яслі-садзе №4 выбіралі сям’ю года)

Што галоўнае ў жыцці? Сям’я! (Ці як у яслі-садзе №4 выбіралі сям’ю года)

Што галоўнае ў жыцці? Сям’я! (Ці як у яслі-садзе №4 выбіралі сям’ю года)

Што галоўнае ў жыцці? Сям’я! (Ці як у яслі-садзе №4 выбіралі сям’ю года)

Што галоўнае ў жыцці? Сям’я! (Ці як у яслі-садзе №4 выбіралі сям’ю года)

Што галоўнае ў жыцці? Сям’я! (Ці як у яслі-садзе №4 выбіралі сям’ю года)

Што галоўнае ў жыцці? Сям’я! (Ці як у яслі-садзе №4 выбіралі сям’ю года)

Што галоўнае ў жыцці? Сям’я! (Ці як у яслі-садзе №4 выбіралі сям’ю года)

Што галоўнае ў жыцці? Сям’я! (Ці як у яслі-садзе №4 выбіралі сям’ю года)

Перад пачаткам мерапрыемства загадчык садка Людміла Гарагляд уручыла пісьмы падзякі бацькам, а потым выступіла памочнік пракурора Ганцавіцкага раёна Дзіяна Якубец. Дзіяна Валянцінаўна звярнула ўвагу на праблему нешчаслівых сем’яў, затым прысутныя паглядзелі дакументальны фільм, прысвечаны гэтай тэме. Ну, а пасля пачалося сапраўднае свята.

Вядучая конкурснай праграмы, намеснік загадчыка садка па асноўнай дзейнасці Святлана Багрова прадставіла ўдзельнікаў: сям’я Бадураў, сям’я Зажэкаў, сям’я Кнурэнкаў, сям’я Занькаў, сям’я Пічыцаў! А ў склад журы конкурсу ўваходзілі Ірына Гурская, дырэктар Дома культуры, Дзіяна Якубец, Людміла Гарагляд і Надзея Дрозд, намеснік загадчыка садка па гаспадарчай рабоце. З пажаданнямі ўдачы ўдзельнікам пачалася конкурсная праграма.

Першы конкурс — “Візітная картка сям’і”, на якім у прысутных была магчымасць пазнаёміцца з кожнай сям’ёй, праглядзець з дапамогай мультымедыя іх асабісты фотаальбом. Гэты конкурс пераканаў: перад намі незвычайныя і не падобныя адна на адну сем’і.

“Фірмовая страва сям’і” — такой была назва другога конкурсу, які стаў сапраўдным іспытам для прысутных, бо проста так глядзець на ўсе прысмакі было немагчыма! Сутнасць наступнага конкурсу, была такой: кожная сям’я выбірае наўздагад педагагічную сітуацыю (на падрыхтаваных аркушах паперы), зачытвае, дае ёй адзнаку і прапаноўвае свой варыянт вырашэння праблемы. Трэба адзначыць, што ўсе сем’і справіліся з гэтай задачай на “выдатна”. Нездарма кожная з іх прэтэндавала на званне “Сям’я года”!

А потым у бацькоў была магчымасць паказаць, наколькі яны ведаюць сваё дзіця. У гэтым конкурсе вядучая прапаноўвала кожнаму дзіцяці на выбар розныя цацкі. Задача таты — адчуць гэты выбар, не бачачы, якая цацка больш за ўсё спадабалася сыну або дачцэ. Выбар не заўсёды супадаў, але тое, як таты яго аргументавалі, паказала, што сваё дзіця яны на самай справе добра ведаюць.

А вось ацаніць тое, наколькі спрытныя і ўмелыя рукі ў мам-удзельніц, прысутныя змаглі на конкурсе “Рукі мамы залатыя”, дзе жанчыны спаборнічалі на хуткасць ва ўменні заплятаць касу. Што ж, з заданнем справіліся ўсе мамы. У гэтым ніхто і не сумняваўся.

Ну і апошні конкурс — “Творчая сям’я”. У ім сем’і паказвалі сябе праз песні, танцы, ігру на музычных інструментах, тэатралізаваныя прадстаўленні. Усе малайцы, цяжка нават кагосьці вылучыць. Кожная сям’я пастаралася, і гэта было відаць.

Вынікі конкурсу наступныя. Сям’я Кнурэнкаў перамагла ў намінацыі “Творчая сям’я”, сям’я Зажэкаў — у намінацыі “Кулінарная творчасць”, сям’я Бадураў стала лепшай у намінацыі “Суперкласная мама”, “Лепшы тата” ў сям’і Занькаў. А пераможцай стала сям’я Пічыцаў.

Хочацца падзякаваць арганізатараў і ўдзельнікаў мерапрыемства за падораны імі добры настрой! Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што конкурс атрымаўся. Тым больш, што тых, хто прайграў, у ім не было. Спадзяюся, калектыў садка № 4 будзе і далей радаваць такімі цікавымі, можна сказаць, “утульнымі” мерапрыемствамі!

Вікторыя ПРЫКОТА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475