Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Амаль увесь экспарт прыпадае на краіны Еўрасаюза

Амаль увесь экспарт прыпадае на краіны Еўрасаюза

З пачатку года (дадзеныя за 8 месяцаў) прадпрыемствамі і арганізацыямі Ганцаўшчыны экспартавана тавараў на суму 3 мільёны 525 тысяч долараў ЗША. Пры гэтым імпарт склаў 646 тысяч долараў — закуплялася лесагаспадарчая тэхніка, аналагі якой не вырабляюцца ў Беларусі. Такім чынам сальда знешняга гандлю склалася станоўчым у памеры 2 мільёнаў 878 тысяч долараў.

Рост продажу тавараў за мяжу назіраецца па трох асноўных пазіцыях: драўніна — плюс 32 працэнты (2 мільёны 89 тысяч долараў — доля ў агульным аб’ёме 59 працэнтаў), пастаўкі прадуктаў расліннага паходжання (ягады) выраслі ў 3,5 раза да 1,1 мільёна долараў і займаюць 31 працэнт ад усяго экспарту. У параўнанні з мінулым годам на 3,5 працэнта павялічыўся продаж за мяжу і тэкстыльных вырабаў, іх рэалізавана на 233 тысячы долараў.

Варта акцэнтаваць увагу менавіта на нарыхтоўцы ягад. Сёлета яна вядзецца, улічваючы кан’юнктуру рынку, больш актыўна. І калі летась ягад з улікам журавін па раёне нарыхтавалі толькі 145 тон, дык сёлета ўжо амаль 400 тон.

Таксама прасоўвае на знешнія рынкі сваю прадукцыю ААТ “Модуль”. Заключаны кантракт на 1,7 мільёна долараў з расійскім прадпрыемствам і пачалася адгрузка тавару.

На экспарт галоўным чынам працуюць прыватныя прадпрыемствы, на якія прыпадае 94 працэнты паставак тавараў за мяжу. Прычым 86 працэнтаў аб’ёмаў экспарту прыходзіцца на краіны Еўрасаюза. Сярод асноўных партнёраў значацца фірмы з такіх краін, як: Германія, Польшча, Расійская Федэрацыя, Літва, Эстонія, Швецыя і Нідэрланды. Усяго ж экспарт ажыццяўляўся ў 13 краін свету.

Разам з гэтым у раёне назіраецца значнае зніжэнне аб’ёмаў экспарту паслуг. Іх аказана на 152,5 тысячы долараў, што складае 60,9 працэнта да ўзроўню мінулага года. І больш паловы ад паслуг, якія аказваюцца фірмам замежжа, прыпадае на транспартныя. Тут асноўнымі партнёрамі з’яўляліся арганізацыі Расіі і дэвальвацыя нацыянальнай валюты краіны-суседкі негатыўна паўплывала на попыт там беларускай прадукцыі. Адсюль і зніжэнне паказчыкаў.

У той жа час раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркай атрымана ў пераразліку на валюту 59,2 тысячы долараў выручкі за прадастаўленне іншаземцам такой турпаслугі, як пражыванне ў гасцініцы. А гэта ў 4,5 раза больш, чым летась. Акрамя гэтага УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” аказала паслуг замежным грамадзянам у галіне аховы здароўя на 3 тысячы долараў — на 36,4 працэнта больш мінулага года.

Падрыхтавана паводле

 інфармацыі аддзела

эканомікі райвыканкама.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475