Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Нічыйная” канава ў Хатынічах

“Нічыйная” канава ў Хатынічах

Жыхары вуліцы Кастрычніцкай, што ў вёсцы Хатынічы, звярнуліся ў раёнку, каб высветліць, на чыім балансе знаходзіцца меліярацыйная канава, якая праходзіць па іх вуліцы.

Справа ў тым, што канава зарасла лазой, кустамі і дрэвамі (НА ЗДЫМКУ), а некаторыя нядобрасумленныя грамадзяне нават скідваюць у яе смецце, што прычыняе многія нязручнасці, асабліва тым, праз чые двары праходзіць гэтая канава. “Мы некалькі разоў спрабавалі яе чысціць, высякалі лазу, спілоўвалі кустоўе, але ці наша гэта работа? Канава праходзіць уздоўж майго двара, амаль па ўсім перыметры, але мне здаецца, што чысткай гэтай тэрыторыі павінны займацца камунальнікі або іншыя службы. Хацелася б даведацца, хто на самай справе адказвае за чысціню і добраўпарадкаванне меліярацыйнай канавы, улічваючы тое, што яна праходзіць нават па тэрыторыі мясцовай школы. Зарослая і брудная, яна выглядае як мінімум неэстэтычна, а там жа вучацца нашы дзеці”, — расказвае адзін з жыхароў вуліцы Кастрычніцкай.

Па тлумачэнні і каментарыі мы звярнуліся да старшыні Хатыніцкага сельвыканкама Генадзя Перашчука: “У 80-я гады гэтая канава была пракапана па зваротах грамадзян нашым СВК, для асушэння тэрыторыі, бо ў тыя часы дамы жыхароў вёскі часта падтоплівала вада, а таму такі элемент асушальнай сістэмы быў проста неабходны. Апошнія 9 гадоў праблемы падтоплівання жылых дамоў не існуе, а таму і канава стала не патрэбная, па сутнасці. Але яна не знаходзіцца на балансе ніводнай арганізацыі, простай мовай кажучы, — нічыйная. А таму, на маю думку, грамадзяне, якія жывуць у непасрэднай блізкасці ад канавы, павінны самі “даглядаць” яе, пры неабходнасці пачысціць, высекчы лазу і гэтак далей. Напрыклад, участак, які праходзіць каля тэрыторыі школы, работнікі ўстановы сумесна са школьнікамі, добраўпарадкоўваюць сваімі сіламі. Тое ж самае я прапананую рабіць і іншым. Калі неабходна, я магу прыцягнуць на дапамогу лясніцтва, каб справіцца з дрэвамі і кустоўем, а ў астатнім я тут вялікай праблемы не бачу. А што датычыцца смецця… Прабачце, але ж людзі самі і ствараюць гэтую праблему, бо, згадзіцеся, калі не кідаць ў канаву смецце, яна і брудная не будзе”.

Тэкст і фота Ксеніі ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 416

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 397

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472