Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Абяцанага тры гады чакаюць?

У чацвер, 22 кастрычніка, у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка вёскі Любашава Анжэла Паўлоўская. Жанчына ўсхвалявана расказала аб сваёй праблеме. Справа ў тым, што яны з мужам і траімі дзецьмі пражываюць у доме мясцовага сельгаскааператыва. Вясной гэтага года ў іх выйшаў са строю ацяпляльны кацёл. Па дапамогу ў рамонце сям’я звярнулася ў СГВК “Любашава”, старшыня якога паабяцаў, што кацёл у хуткім часе будзе дэманціраваны і адрамантаваны. Але час ішоў, а меры прыняты так і не былі. Вось што расказала Анжэла Паўлоўская: “Летам асаблівай неабходнасці ў карыстанні катлом не было. Паўмесяца назад, так і не дакачаўшыся прыезду майстроў, муж з дапамогай знаёмага сам зняў кацёл і адвёз яго на рамонтны двор гаспадаркі. І з таго часу справа не рухаецца: катла няма, ў хаце холадна і сыра, а на двары, між тым, восень. Да таго ж, у мяне трое дзяцей, самі разумееце, як патрэбен кацёл у такіх абставінах”.

Старшыня СВК, дарэчы,  абяцаў, што кацёл будзе пастаўлены яшчэ ў мінулую суботу, але, як бачым, абяцанні так і засталіся нявыкананымі.

Сам жа старшыня сельгаскааператыва Сяргей Зеньковіч, пракаменціраваў сітуацыю наступным чынам: “Так, мы два тыдні назад забралі на рамонт кацёл Паўлоўскіх. Мы нясём адказнасць за спраўнасць ацяпляльнага абсталявання ў дамах, якія знаходзяцца на балансе гаспадаркі. Але разумееце, у нас на сённяшні момант 4 аналагічныя няспраўныя катлы, якія трэба адрамантаваць. Тэрмін эксплуатацыі абсталявання — 7 гадоў, а таму з часам паломкі здараюцца ўсё часцей. Купіць людзям новыя катлы мы не можам: проста не маем матэрыяльных сродкаў, бо новы на каштуе 12 мільёнаў, калі браць адразу з завода, а ў магазіне — 16.

Варта сказаць, што і рамантаваць ацяпляльныя прыборы не так проста. Матэрыялаў няма (мы іх вельмі доўга шукалі, нават у іншых СВК), а майстры-зваршчыкі не згаджаюцца брацца за гэтую справу: работа карпатлівая і доўгая. Калі тлумачыць даступнай мовай, дык зламаны “агрэгат” неабходна разрэзаць, знайсці ўсе дзіркі, нават самыя малыя, і амаль поўнасцю пераварыць унутранае начынне катла. А потым, калі выконваць рамонт грунтоўна, варта яшчэ праверыць адрамантаваны кацёл пад ціскам на наяўнасць працечак. Таму два тыдні — гэта не такі вялікі тэрмін для рамонту, тым больш, што тэрмін выканання работы адносна менавіта катла Паўлоўскіх — да 22 кастрычніка, гэта значыць, да сённяшняга дня. А значыць, заўтра ён будзе ўжо ўстаноўлены”.

Падчас размовы, Сяргей Аляксандравіч адзначыў, што праблема выхаду са строю ацяпляльных катлоў існуе не толькі ў Любашаве. Многія СВК у раёне не маюць грашовых сродкаў, каб купіць новыя, а таму прыходзіцца “выкручвацца” па меры магчымасці. Таксама Сяргей Зеньковіч заўважыў, што і самі гаспадары, якія жывуць у такіх дамах, часта халатна адносяцца да маёмасці, маўляў, не маё — значыць, можна не берагчы. А берагчы варта, бо праблему лягчэй папярэдзіць, чым потым вырашаць.

Ксенія ЛУЦКО.

Абяцанага тры гады чакаюць?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475