Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Сацыяльнае таксі” заўсёды дапаможа

Вось ужо шосты год у ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” дзейнічае такая транспартная паслуга, як сацыяльнае таксі. За зусім невялікі кошт — 2400 рублёў за кіламетр — вас адвязуць у любую кропку не толькі нашага раёна, але і рэспублікі. Таксі груза-пасажырскае, а гэта значыць, што на ім можна перавезці і разнастайныя грузы.

Магчымасць скарыстацца гэтай паслугай маюць грамадзяне сацыяльна ўразлівых катэгорый: пажылыя людзі, пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя, няпоўныя ці малазабяспечаныя сем’і і г.д. І яны з задавальненнем заказваюць таксі: па словах загадчыцы аддзялення неадкладнага сацыяльнага абслугоўвання Ірыны Кандратовіч, за мінулы перыяд гэтага года сацыяльнае таксі выканала больш за 230 заказаў.

— Да нас звяртаюцца фактычна штодзённа, звычайна два-тры разы на дзень, — расказала Ірына Мікалаеўна. — Кошт прымальны, аўтамабіль наш заўсёды чысты. Мы працуем па выкліках, а таксама дапамагаем на розных кірмашах. А пра вадзіцеля наогул можна доўга гаварыць. Нягледзячы на тое, што Уладзімір Яўсеня працуе ў нас нядаўна, крышку менш за год, ён змог стаць не толькі душой калектыву, але і незаменным памочнікам для нашых кліентаў. Ён спагадлівы і ўважлівы чалавек, робіць усё, аб чым яго просяць людзі: дапамагае пры пагрузцы, нават выносіць кліентаў, якія не могуць хадзіць, на руках. Яго хваляць, яму ўдзячныя.

Дарэчы, Уладзімір Канстанцінавіч зайшоў у кабінет якраз падчас нашай гутаркі. І сапраўды, нават на першы погляд здаўся незвычайным чалавекам: шчырая ўсмешка, добры настрой. З задавальненнем вадзіцель адказваў на пытанні.

— Я вельмі люблю працаваць з людзьмі. Мне падабаецца гутарыць з імі, дапамагаць. Пра тое, “ці пераношу я бабулек”, у мяне пытаюцца вельмі часта. А я што? А я пераношу! (смяецца). Калі чалавек сам не можа справіцца з чым-небудзь, яму трэба дапамагчы. Кожны з нас можа апынуцца ў такіх абставінах. Я, дарэчы, заўсёды жыў і буду жыць, прытрымліваючыся наступнага правіла: “Добрасумленна выконвай свае абавязкі, не бойся цяжкасцей і жыві спакойна”. А таму мяне не напалохаеш ніякай работай.

Пасля гутаркі з гэтымі прыемнымі людзьмі, задумалася: а сапраўды, яны прыносяць велізарную карысць людзям, якія не маюць магчымасці зрабіць нешта без дапамогі! І таму хацелася б звярнуць увагу на тое, што ў выпадку, калі вы не можаце з чымсьці справіцца самі, яны заўсёды гатовы дапамагчы. Заказаць сацыяльнае таксі можна па тэлефоне 6-40-44 ці непасрэдна ў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” па адрасе: вуліца Матросава, 64б, кабінет нумар 3.

Аляксандра ГУРМАН.

НА ЗДЫМКАХ: загадчыца аддзялення неадкладнага сацыяльнага абслугоўвання Ірына Кандратовіч і вадзіцель сацыяльнага таксі Уладзімір Яўсеня. 

Фота аўтара

і з архіва ДУ “ТЦСАН”.

“Сацыяльнае таксі” заўсёды дапаможа

“Сацыяльнае таксі” заўсёды дапаможа

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 632

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 574

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 520

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 449

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 696

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 460

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 511

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 635