Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём

Чарговае ўзгаранне зафіксавана на тарфяніках у Раздзялавічах і Хатынічах. Па словах намесніка начальніка Ганцавіцкага РАНС Уладзіміра Шосціка, плошчу пажару вызначыць пакуль цяжка. Складанасць заключаецца ў тым, што агонь узнік нечакана і даволі даўно ў глыбіні тарфянікаў. Ён выпальвае тоўсты слой торфу на балоцістай мясцовасці быццам знутры, утвараючы на паверхні цвёрдую скарынку, якая і не дазваляе вызначыць аб’ём ахопленай агнем тэрыторыі. Толькі пасля прагарання ўнутраных слаёў торфу і правальвання скарынкі можна будзе даць ацэнку маштабу пажару. Тушэнне агню ажыццяўляецца раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з СВК “Адраджэнне” і “Хатынічы”. Прычынай пажару выратавальнікі называюць чалавечы фактар: неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Вядома, знайсці вінаватага зараз ужо немагчыма, але за наўмыснае або выпадковае падпальванне тарфянікаў прадугледжана адказнасць, згодна з артыкулам 23.56 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Уладзімір Іванавіч нагадаў, што парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нарміравання і стандартызацыі, цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да двухсот базавых велічынь. Парушэнне ж правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула ўзнікненне пажару, цягне накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.

Прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476