Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Культурны” адпачынак у кафэ “Маладзёжнае”

Ганцавічы, як і любы іншы невялікі гарадок, не можа пахваліцца багаццем месцаў для адпачынку. І размова зараз ідзе не аб прыродных маляўнічых куточках, бо якраз іх у раёне дастатковая колькасць. Маюцца на ўвазе кафэ, клубы, рэстараны, якія наведваюць, як правіла, моладзь або людзі сярэдняга ўзросту.

Самым папулярным такім месцам у нашым горадзе, без перабольшвання, з’яўляецца кафэ “Маладзёжнае”. Або проста — “маладзёжка”. У выхадныя дні залы кафэ заўсёды бітком набітыя наведвальнікамі, якія жадаюць павесяліцца, патанцаваць, сустрэцца з сябрамі, выпіць,  адным словам, культурна правесці вольны час.

Але менавіта з культурай паводзін у гэтым кафэ і  ўзнікаюць асноўныя праблемы. Амаль кожны тыдзень у аператыўнай зводцы РАУС згадваюцца прозвішчы самых “актыўных” наведвальнікаў “маладзёжкі”. Як жа ажыццяўляецца забеспячэнне парадку ў месцы масавага адпачынку людзей? Праверана на справе.

Субота, амаль 12 гадзін ночы. Каля кафэ стаіць група маладых, не вельмі цвярозых людзей. Гучыць моцная музыка, якая далёка чуваць, на стаянцы каля будынка няма свабоднага месца для аўтамабіляў, а таму зноў і зноў машыны наведвальнікі вымушаны паркаваць на супрацьлеглым баку вуліцы.

На танцполе шмат народу, у асноўным, гэта дзяўчаты і жанчыны. Мужчыны альбо сядзяць за столікамі, альбо проста стаяць каля барнай стойкі і назіраюць. Усе сядзячыя месцы заняты, але людзі ўсё падыходзяць: вялікі натоўп моладзі збіраецца каля ўваходу. У памяшканні душна, пахне алкаголем, няўзброеным вокам відаць, што прысутным горача стаяць апранутымі, але варыянтаў не многа. Гардэроб у кафэ ёсць, але работнік, які б сачыў за захоўваннем верхняй вопраткі наведвальнікаў, адсутнічае. А таму, апранутыя ў тоўстыя, па сезоне курткі і паліто, госці кафэ, вымушаны стаяць у такім выглядзе амаль увесь вечар. Больш пашанцавала “сядзячым”: верхняя вопратка проста вісіць на спінках крэслаў, або ляжыць на падаконніках. Улічваючы тое, што ўваход каштуе 30 тысяч рублёў  (звяртаю ўвагу: гэта сума, якую варта аддаць толькі за права пераступіць парог кафэ і максімум — патанцаваць, калі знойдзеш, куды кінуць паліто), думаецца, знайсці гардэробшчыка, чалавека на палову стаўкі, магчыма, пенсіянера, які б выконваў гэтыя немудрагелістыя абавязкі, не цяжка. Варта таксама зазначыць, што пасля 11 гадзін вечара ніхто з работнікаў кафэ нават не думае правяраць дакументы ў наведвальнікаў, а значыць, любы непаўналетні, якому закарціць пайсці патанцаваць ноччу, мае магчымасць наведаць “Маладзёжнае”, і ніхто яму пярэчыць не будзе.

Калі казаць пра кантроль за выкананнем правілаў паводзін, дык ён таксама не ажыццяўляецца ў поўнай меры. У холе спакойна стаяць трое мужчын у рабочых робах з надпісам “Ганцавіцкі КПД”, у рызінавых ботах, не першай свежасці штанах. Хістаючыся, яны “з гарла” распіваюць гарэлку, і іх, як бачна, мала хвалюе той факт, што ў прынцыпе, гэта забаронена. І нават тое, што работнікам кафэ зрабілі заўвагу на гэтае парушэнне прысутныя, вынікаў не дало.

Асобнае слова неабходна сказаць пра прыбіральні. Жаночы туалет адзін, мужчынскіх — два. А таму ў многіх дзяўчат проста не хапае цярпення дачакацца сваёй чаргі — прыходзіцца бегчы ў памяшканне “для хлопчыкаў” або за вугал. Такія справы. Ну і, мабыць, не варта гаварыць, што аб наяўнасці туалетнай паперы і іншых выгодах тут нават і размова не ідзе.

На вуліцы, відаць, стала яшчэ больш народу і машын. Хлопцы і дзяўчаты кураць, хто за вуглом, хто адразу каля ўваходу. З розных бакоў даносяцца няскладная гаворка, разбаўленая “моцнымі слоўцамі”, смех, дзявочы віск, мужчынская размова на павышаным тоне, воддаль кампанія хлопцаў нешта пералівае з бутэлькі ў бутэльку… Усё змяшалася ў рознагалоссі гукаў і эмоцый. Дарэчы, умяшчальнасць кафэ — 120 чалавек, але нешта падказвала, нават прыкідваючы “на вока”, што ўжо а 12 гадзіне (кафэ працуе па суботах да 3 гадзін ночы) іх колькасць значна перавышала дазволеную. Чым гэта можа абярнуцца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі — добра вядома: у бойцы і даўцы можа загінуць ці пакалечыцца больш людзей, чым непасрэдна, напрыклад, ад пажару.

Падчас наведвання кафэ вырашана было зрабіць агульны фотаздымак, панарамны, каб дасканала перадаць, скажам так, атмасферу маладзёжнага адпачынку. Не паспеў фотаапарат сфакусіравацца і ўключыць успышку, як за руку нехта схапіў: не зусім цвярозая дзяўчына (а дакладней, зусім нецвярозая) з цыгарэтай моцна ўчапілася за рукаў і пацягнула за сабой. На пытанне: “Што здарылася?”, невыразна адказала: “Я табе зараз урэжу за тое, што ты мяне фатаграфуеш. Кампрамат шукаеш на мяне?”. Яшчэ хвілін 10 спатрэбілася, каб даказаць, што фатаграфавалі будынак кафэ, і што яе твару на здымках няма. Слоў аказалася мала, прыйшлося паказаць фатаграфіі. Упэўніўшыся, што ёй кажуць праўду, няцвёрдай хадой “лэдзі” пайшла працягваць весяліцца.

З непрыемным асадкам пасля размовы пакідаю гэты “астравок” ганцавіцкага маладзёжнага адпачынку. Крыўдна. Як і крыўдна за тое, што адзінае месца, дзе моладзь сапраўды можа адпачыць і расслабіцца, знаходзіцца на такім нізкім узроўні абслугоўвання, не кажучы ўжо пра саму культуру паводзін наведвальнікаў “маладзёжкі”. Але якія ўмовы такі і вынік.

Ксенія ЛУЦКО.

“Культурны” адпачынак у кафэ “Маладзёжнае”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469