Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Заслона наркотыкам

У аўторак, 6 кастрычніка, у дзяжурную часць Ганцавіцкага РАУС паступіла паведамленне ад супрацоўніка ДУА “Прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” горада Ганцавічы аб тым, што маладыя людзі, якія пражываюць у інтэрнаце навучальнай установы паводзяць сябе неадэкватна.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі па выкліку, выявілі двух маладых людзей, якія знаходзіліся ў стане наркатычнага ап’янення. Пры правядзенні агляду пакоя, дзе пражывалі  навучэнцы ліцэя, 1994 года нараджэння, супрацоўнікамі РАУС і  быў знойдзены поліэтыленавы пакет з рэчывам карычневага колеру ў ім, агульнай масай 3,81 грама. Пасля правядзення экспертызы было выяўлена, што дадзенае рэчыва расліннага паходжання з’яўляецца асабліва небяспечным псіхатропам, які маладыя людзі, навучэнцы ліцэя, не толькі ўжывалі самі, але і, магчыма, распаўсюджвалі.

Па словах першага намесніка начальніка Ганцавіцкага РАУС Вадзіма Канапацкага, зараз факт рэалізацыі грамадзянамі псіхатропнага рэчыва ўстанаўліваецца, а самі маладыя людзі затрыманы.  У выпадку, калі будзе даказана, што навучэнцы ліцэя, акрамя ўжывання і захоўвання, распаўсюджвалі наркатычныя сродкі, здзейсненае імі правапарушэнне будзе кваліфікавацца згодна з артыкулам 328 часткай 3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: “Незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка або незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў, здзейсненыя групай асоб або збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў на тэрыторыі ўстановы адукацыі караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 13 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі”.

Таксама Вадзім Вячаслававіч нагадаў, што згодна з Дэкрэтам № 6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў” павялічылася крымінальная адказнасць за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Так, павялічыўся максімальны тэрмін абмежавання волі за дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў пры наяўнасці абцяжарваючых абставін (напрыклад, учынены групай асоб, або ў буйным памеры, або на тэрыторыі ўстановы адукацыі), з 13 да 15 гадоў, збыт наркотыкаў заведама непаўналетняму — з 8 да 15 гадоў. Дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў, учыненыя арганізаванай групай, — з 15 да 20 гадоў, а таксама за выраб або перапрацоўку наркотыкаў у лабараторных умовах — з 8 да 20 гадоў.

Уведзена крымінальная адказнасць за дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў, якія прывялі па неасцярожнасці да смерці чалавека ў выніку ўжывання ім наркотыкаў (прыводзіць да абмежавання волі на перыяд ад 12 да 25 гадоў). Вадзім Канапацкі адзначыў, што ўзрост крымінальнай адказнасці за дзеянні, звязаныя са збытам наркотыкаў зніжаны з 16 да 14 гадоў, а таксама ўзмоцнены меры адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з ужываннем наркотыкаў.

У сувязі з пагрозай шырокага распаўсюджвання наркотыкаў з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт замацоўваецца механізм аператыўнага абмежавання доступу карыстальнікаў да інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць паведамленні або матэрыялы, накіраваныя на незаконны абарот наркотыкаў.

З 1 сакавіка 2015 года створана адзіная сістэма ўліку асоб, якія ўжываюць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі.

Ксенія ЛУЦКО.

Заслона наркотыкам

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475