Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У фінале кубка — “Бальшавік” і “Партызан”

3 і 4 кастрычніка ў Малькавічах і Ганцавічах прайшлі паўфінальныя сустрэчы адкрытага кубка раёна па футболе. Па іх выніках вызначыліся два фіналісты. Імі сталі каманды “Бальшавік” (Малькавічы) і “Партызан” (Чудзін).

Першы паўфінал адбыўся ў Малькавічах. Упершыню ў гісторыі паміж сабой сустракаліся дзве малькавіцкія каманды, таму матч выклікаў вялікую цікавасць балельшчыкаў і атрымаўся напружаным і захапляючым. Асноўны і дадатковы час не выявілі пераможцу: нягледзячы на дастатковую колькасць галявых момантаў, каманды так і не здолелі забіць гол у вароты адна адной. А вось у серыі пенальці, якая расцягнулася больш чым на дзесяць удараў ад кожнай з каманд, пашанцавала футбалістам “Бальшавіка”, якія і атрымалі перамогу.

Другі паўфінал, у якім сустрэліся каманды “Партызан” (Чудзін) і “Люсіна”, таксама выдаўся вельмі цікавым. Па дамоўленасці прадстаўнікоў каманд паядынак прайшоў у Ганцавічах і, трэба адзначыць, прыхільнікі футбола, якія ў гэты дзень прыйшлі на стадыён, не пашкадавалі.

У першым тайме цяжка было аддаць перавагу якой-небудзь з каманд. Як вынік, у стартавыя 45 хвілін матча каманды забілі ў вароты адна адной па голе. У другім тайме каманды таксама дзейнічалі асцярожна і, здавалася, што і гэты паўфінал зацягнецца больш чым на 90 хвілін асноўнага часу. Аднак напрыканцы сустрэчы нападаючы “Партызана” Дзяніс Хандрыка скарыстаўся сваім момантам і забіў пераможны гол у вароты люсінскай каманды.

Такім чынам, у фінале, які адбудзецца 17 або 18 кастрычніка, паміж сабой згуляюць каманды “Партызан” і “Бальшавік”. Дакладны дзень і час сустрэчы будуць вядомы пазней.

У фінале кубка — “Бальшавік” і “Партызан”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469