Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ёсць у каго павучыцца!

Напярэдадні юбілейнай даты — 75-годдзя сістэмы адукацыі Ганцавіцкага раёна ў сярэдняй школе № 3 прайшлі важныя, сімвалічныя мерапрыемствы. 30 верасня быў дадзены старт рабоце музейнага пакоя гісторыі развіцця сістэмы адукацыі Ганцаўшчыны, а таксама адбылася сустрэча розных пакаленняў работнікаў педагагічнай сферы нашага раёна (на здымку ўверсе).

Вядома, што Ганцаўшчына славілася і славіцца таленавітымі настаўнікамі. Таму захаваць багатую гісторыю настаўніцтва, паказаць лепшыя традыцыі сістэмы адукацыі раёна — важная і неабходная задача. Яе якраз і рэалізоўвае новы музейны пакой.

На адкрыцці пакоя прысутныя даведаліся, што свае вытокі адукацыя Ганцаўшчыны бярэ з 1800 года, калі была адкрыта школа ў вёсцы Малькавічы. Непасрэдна аддзел адукацыі пачаў сваю работу ў 1940 годзе, а ў 1945 у раёне функцыянавалі 4 няпоўныя сярэднія школы і 32 пачатковыя. З 1970-х па 1980-я на Ганцаўшчыне адбывалася масавае будаўніцтва школ… Падрабязна пазнаёміцца з этапамі развіцця адукацыі роднага раёна можна на стэндах, якія размешчаны на сценах музейнага пакоя. Адзін з самых ганаровых — стэнд “Заслужаныя настаўнікі”, які нагадвае пра тых, хто ўкладваў усе свае сілы, душу ў выхаванне не аднаго пакалення вучняў. Акрамя гэтага, у музейным пакоі можна пазнаёміцца з фотавыставай “Гісторыя піянерыі ў асобах і падзеях”, а таксама з педагагічнымі дынастыямі Ганцаўшчыны, летапісамі ўстаноў адукацыі раёна і яшчэ многа з чым цікавым. Аформлена ўсё ярка і прывабна, таму, несумненна, музейны пакой варта наведаць, не пашкадуеце. Дарэчы, калі ў кагосьці ёсць “патэнцыяльныя экспанаты” для такога тэматычнага музейнага пакоя, іх таксама можна прадставіць. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок і старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч (на здымку ўнізе), якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, падкрэслілі важнасць музейнага пакоя для будучых пакаленняў.

У актавай зале школы па традыцыі шчырымі, цёплымі словамі і кранальнымі песнямі віншавалі ветэранаў педагагічнай працы. Аляксандр Саланевіч адзначыў, што адукацыя Ганцавіцкага раёна ў многім наперадзе іншых рэгіёнаў. Напрыклад, гарадская гімназія ўвайшла ў сотню лепшых навучальных устаноў рэспублікі, прычым стала дзевятнаццатай. Аляксандр Паўлавіч выказаў словы падзякі ветэранам працы за  веды і часцінку сэрца, якую яны ўклалі ў кожнага свайго вучня.

Надзея Здрок расказала, што да 75-годдзя сістэмы адукацыі нашага раёна было зроблена шмат. Напрыклад, сабраны матэрыялы па педагагічных дынастыях раёна, адкрыты галерэі педагагічнай славы, аформлены летапісы ўстаноў адукацыі. Надзея Уладзіміраўна ўручыла пісьмы падзякі старэйшаму пакаленню настаўнікаў і выказала ў іх адрас добрыя, шчырыя словы. Гэта быў адзін з самых кранальных момантаў мерапрыемства (зала апладзіравала стоячы), як і ўспаміны пра тых, каго ўжо няма на гэтым свеце, але хто пакінуў свой след у гісторыі адукацыі Ганцаўшчыны.

Нотку гумару ў свята ўнёс калектыў Люсінскага дзіцячага садка — сярэдняй школы. Іх самабытная сцэнка прымусіла залу ад душы смяяцца.

Падзякавала педагогаў і Святлана Худніцкая,  старшыня савета ветэранаў педагагічнай працы Ганцавіцкага раёна. Святлана Мікалаеўна ад імя старэйшага пакалення настаўнікаў зачытала наказ маладым. А дэпутат раённага Савета дэпутатаў, прадпрымальніца Галіна Чумакова павіншавала педагогаў музычным падарункам. Зала ёй з задавальненнем падпявала.

Гучала яшчэ нямала душэўных музычных кампазіцый. Напрыклад, песня “Я люблю тебя, жизнь” не пакінула раўнадушным, я ўпэўнена, нікога з прысутных. Многія са слязамі на вачах ціха напявалі словы гэтай цудоўнай песні пад акампанемент баяна.

Потым ветэранаў адукацыі запрасілі ў сталовую, каб за сталом, ва ўтульнай атмасферы падзяліцца ўспамінамі, пагутарыць са сваімі  знаёмымі і сябрамі і падзякаваць за тое, што іх памятаюць. У сталовай устанавілі мікрафон, і кожнаму з прысутных была прадстаўлена магчымасць “прайсціся” па летапісе любімай школы, па старонках свайго жыцця. Да  чаю быў велізарны пірог са свечкамі — падарунак старшыні райвыканкама Аляксандра Саланевіча.

Ветэран педагагічнай працы Людміла Мікалаеўна Ільюкевіч на Ганцаўшчыне вырасла, пасля вучобы ўвесь час працавала. Яна адна з пачынальнікаў першага ў раёне піянерскага лагера на базе Гуцянскай школы. Людміла Мікалаеўна выказалася, што ўдзячна лёсу за магчымасць жыць і працаваць тут. Кранальным было выступленне загадчыка дзіцячага садка № 1 Вольгі Яўгеньеўны Сукач. Яна гаварыла, што іх калектыў самы шчаслівы, бо на свяце прысутнічаюць Ніна Дзмітрыеўна Батура, Марыя Маркаўна Шаўчук і Людміла Рыгораўна Сарока — былыя загадчыкі садка, якому каля 60 гадоў! Дзякавала за арганізаваную сустрэчу заслужаны настаўнік БССР Марыя Міхайлаўна Курловіч. Марыя Міхайлаўна звярнулася і да маладых з заклікам ганарыцца сваёй прафесіяй.

У ветэрана педагагічнай працы Валянціны Іосіфаўны Лынша ад мерапрыемства засталіся самыя добрыя ўражанні.

— Гэта сустрэча  розных настаўніцкіх пакаленняў. У час мерапрыемства я назірала, як многія хваляваліся. Гэтае ўшанаванне — гонар для ўсіх настаўнікаў. У гэты дзень яны адчувалі сябе ў шэрагу тых, хто працуе зараз. Усё прайшло выдатна!

Ветэран педагагічнай працы Любоў Клеменцьеўна Вярбіцкая выказала свае ўражанні:

— Усё вельмі спадабалася! У мяне нібы крылы выраслі! І падзяку ўручылі, і кветкі! Калі прыйшла дамоў, расказвала дзецям, як я рада, што мне ўдзялілі столькі ўвагі. Было весела, гучалі цудоўныя песні. А як добра пасядзелі ў сталовай! Дарэчы, было вельмі прыемна, што з намі прысутнічаў Аляксандр Саланевіч. І такі смачны аказаўся пірог! Казка! Цяжка перадаць словамі, колькі радасці было ў маёй душы. Здавалася, што я памаладзела на гадоў дваццаць. Разыходзіцца зусім не хацелася! Дзякуй усім вам за павагу!

Ёсць у каго павучыцца!

Ёсць у каго павучыцца!

Ёсць у каго павучыцца!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475