Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вінаваты дождж? Пакажа праверка

У нядзелю, 27 верасня, а 7 гадзіне раніцы на 67 кіламетры аўтадарогі Р-13 паміж вёскамі Люсіна і Малькавічы адбылося ДТЗ з пацярпелымі. Як паведаміў карэспандэнту рэдакцыі райгазеты Ксеніі Луцко старшы інспектар ДАІ Ганцавіцкага РАУС Аляксандр Коўш, з боку Лунінца рухалася аўтамашына “БМВ-520”, за рулём знаходзіўся мужчына, жыхар Лунінца, 1986 года нараджэння, са сваёй жонкай, якая сядзела на пасажырскім месцы. Вадзіцель, здзяйсняючы абгон трактара “МТЗ-80”, які ехаў наперадзе, не справіўся з кіраваннем і, каб пазбегнуць сутыкнення з паштовай “ГАЗеллю” на сустрэчнай паласе, паспрабаваў “уціснуцца” паміж аўтамашынамі. На жаль, манеўр не ўдаўся і “БМВ” бакавым “крылом” зачапіла “ГАЗель”. Ад удару паштовы аўтамабіль перакуліўся,   а вадзіцель легкавой машыны атрымаў траўмы і пералом плечавой косткі. Пасажырка, як і вадзіцель “ГАЗелі”, не пацярпелі.

Варта зазначыць, што паказанні ўдзельнікаў ДТЗ адрозніваюцца: вадзіцель “БМВ”, спасылаючыся на моцны дождж, які ішоў той раніцай, асноўнай прычынай сутыкнення называе мокрае дарожнае пакрыццё і дрэнную бачнасць на дарозе. Вадзіцель жа трактара, якога абганяў лунінчанін, сведчыць аб тым, што дажджу ў момант здарэння амаль не было. Хто гаворыць праўду, а хто вінаваты — пакажа праверка, якую праводзяць супрацоўнікі ДАІ. Але ўжо зараз, па выніках медыцынскага абследавання, вядома, што ніхто з удзельнікаў ДТЗ не быў у стане алкагольнага ап’янення.

НА ЗДЫМКУ: наступства аварыі.

Здымак прадастаўлены

аддзяленнем ДАІ РАУС.

Вінаваты дождж? Пакажа праверка

Вінаваты дождж? Пакажа праверка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469