Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рэарганізацыя ваенкаматаў

Рэарганізацыя

ваенкаматаў

Сёлета, напрыканцы жніўня, прайшла рэарганізацыя Ганцавіцкага раённага ваеннага камісарыята шляхам аб’яднання яго з Лунінецкім раённым ваенкаматам. Адбылося гэта ў адпаведнасці з Дырэктывай Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. Усяго такім чынам на Брэстчыне рэарганізавана 3 ваенкаматы, а па краіне — каля паўсотні.

Загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ваенным камісарам Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў назначаны Уладзімір Уладзіміравіч Жук.

Ваенны камісарыят знаходзіцца па адрасе: г. Лунінец, вуліца 17 Верасня, 20. У Ганцавічах створана адасобленая група, якую ўзначальвае Андрэй Андрэевіч Блашчанка, і знаходзіцца яна па адрасе былога ваенкамата: г. Ганцавічы, вуліца Ламаносава, 14 (другі паверх).

Істотных змяненняў у рабоце ваенкамата не адбылося. Задачы і абавязкі засталіся ранейшымі. Адасобленая група выконвае тую ж работу, што была і ў ваенкамата, але ў некалькі скарочаным аб’ёме, бо частка функцый адышла ў аб’яднаны ваенны камісарыят. У адасобленай групе займаюцца ваенна-мабілізацыйнай работай — улікам ваеннаабавязаных і падтрымкай мабілізацыйнай гатоўнасці раёна, а таксама мерапрыемствамі па прызыве. Таму прызыўнікам няма неабходнасці ездзіць у Лунінец.

Акрамя гэтага, у задачы адасобленай групы ўваходзіць сацыяльная абарона і пенсіённае забеспячэнне ваеннаслужачых, членаў іх сем’яў, а таксама некаторых асобных катэгорый грамадзян.

Усе хвалюючыя пытанні можна задаць па тэлефонах:

ваенны камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў, палкоўнік Уладзімір Уладзіміравіч Жук — 8 (01647) 2-12-78;

начальнік адасобленай групы Ганцавіцкага раёна, маёр Андрэй Андрэевіч Блашчанка — 2-11-70.

Уласн. інф.

Рэарганізацыя ваенкаматаў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476