Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прычына пажару — падпал!

31 жніўня супрацоўнікі Ганцавіцкага РАНС сутыкнуліся з праблемай загарання сухой расліннасці за вёскай Ганцавічы, уздоўж трасы Клецк — Сіняўка — Ганцавічы — Лунінец. З-за сухога і цёплага надвор’я і ветру агонь хутка распаўсюдзіўся на блізляжачыя тарфянікі, якія ўжо прагарэлі на глыбіню амаль 1 метр. Каб спыніць далейшае распаўсюджванне агню для тушэння былі прыцягнуты сілы не толькі РАНС, але і прадпрыемстваў раёна. Калі б не своечасовае прынятыя меры, райцэнтр надоўга быў бы ахутаны дымам ад гарэння тарфянікаў.

Па словах начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Лабко, прычынай узгарання стала наўмыснае падпальванне травы ў 6 месцах, так званых ачагах узгарання. Каму і нашто гэта спатрэбілася — казаць складана, ні сведак здарэння, ні відавочцаў пакуль знайсці не ўдалося. Андрэй Васільевіч расказаў, што гэта не адзіночны выпадак падпальвання травы грамадзянамі. Так, у вёсцы Малькавічы надоечы таксама загарэлася сухая расліннасць вакол нежылога дома, і магчымай прычынай пажару супрацоўнікі РАНС называюць менавіта спецыяльны падпал.

Андрэй Лабко папярэдзіў, што за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корні, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Дадзеныя дзеянні з’яўляюцца не толькі парушэнне перад законам, але і перад прыродай і людзьмі, якім прыходзіцца дыхаць дымам ад пажару.

Раённы аддзел Ганцавіцкага РАНС просіць усіх жыхароў горада і раёна быць пільнымі і сумленнымі, не заставацца ў баку ад дадзенай праблемы і пры выяўленні ўзгарання або “падпальшчыкаў” адразу паведамляць аб гэтым у адпаведныя органы.

Варта згадаць і аб згарэўшай скірдзе саломы на ферме ў вёсцы Палонь. Там таксама відавочны так званы чалавечы фактар. Зараз вядзецца разбіральніцтва праваахоўнымі органамі, а спецыялістам СВК раёна ў чарговы раз даручана прывесці месцы складзіравання саломы і грубых кармоў у належны стан у адпаведнасці з правіламі пажарнай бяспекі.

Ксенія ЛУЦКО.

Прычына пажару — падпал!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 396

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472