Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ёсць рэкордны ўраджай!

Земляробы Ганцаўшчыны паспяхова закончылі масавую ўборку зернявых і зернебабовых культур. Атрыманы рэкордны ўраджай за ўсю гісторыю нашага раёна. Валавы намалот у бункернай вазе склаў звыш 39 тысяч тон — амаль на 4 тысячы тон больш мінулагодняга. У сярэднім з гектара атрымана 36 цэнтнераў зерня.

Хлебная ніва аддзячыла за старанне, клопат і гаспадарскі падыход да нашага галоўнага багацця — зямлі. Увесь комплекс работ быў праведзены на высокім агратэхнічным узроўні. Нашы аграрыі даказалі, што вырошчваць багаты ўраджай можна нават у складаных кліматычных ўмовах.

У мінулы панядзелак камбайнеры СВК “Бярозавец” абмалочвалі авёс на апошніх гектарах. Гэтая яравая культура парадавала важкім коласам. Сярэдняя ўраджайнасць з гектара склала 37,4 цэнтнера. Амаль столькі ж атрымалі азімага жыта і пшаніцы.

— У гаспадарцы ўсебакова і адказна падышлі да правядзення жніва, — гаворыць намеснік старшыні райсельгасхарчу Міхаіл Канановіч. — Інжынерная служба прадугледзела ўсё да дробязей. Сем экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў, якія былі задзейнічаны на жніве, у тэрмін і з высокай якасцю ўбралі ўраджай з 1000-гектарнай плошчы.

У галоўнага агранома СВК “Бярозавец” Марыны Хваль сёлетняе жніво —  першае ў жыцці. І, трэба адзначыць, малады спецыяліст вытрымала гэты важны і адказны экзамен на выдатна. Яна закончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, два гады працавала аграномам-насенняводам у ААТ “Белавежскі” Камянецкага раёна.

Зрэшты, жніво з’явілася адказным экзаменам для ўсіх земляробаў. Гэта адзначае вопытны камбайнер СВК “Бярозавец” Уладзімір Татарыновіч. 35 гадоў аддаў ён хлебнай ніве, другі сезон убіраў ураджай разам з сынам Мікалаем. Добра папрацавалі таксама іншыя экіпажы гаспадаркі. Сярод іх Васіль Жалезны і Аляксей Петух, Сяргей Новік і Ілья Наумік, Іван Велька і Іван Карпеня.

Работа на палях не спыняецца. У гэтыя дні механізатары раёна вядуць падрыхтоўку глебы пад сяўбу азімых збожжавых культур і рапсу.

Міхась АРЭШКА.

Ёсць рэкордны ўраджай!

начальнік участка “Малькавічы” СВК “Бярозавец” Сяргей Дзічка гутарыць з сямейным экіпажам Уладзімірам Татарыновічам і яго сынам Мікалаем.

Фота Міхася АРЭШКІ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475