Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Агульнымі намаганнямі супраць стыхіі

У сераду, 12 жніўня, раніцай жыхары горада сталі сведкамі наступстваў анамальнай спёкі, якая паслужыла прычынай узнікнення пажару на тарфяніках. Горад і частку раёна зацягнула густая паласа дыму, якая перашкаджала дыхаць. Як высветлілася пазней, гарэла балоцістая мясцовасць паміж вёскамі Макава, Дзяніскавічы і Ліпск. На тушэнне пажару былі накіраваны сілы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама прадпрыемстваў горада: лясгаса, ПМК-14, РЖКГ і КПД. Як адна вялікая каманда людзі сталі на абарону прыродны роднага краю. Больш за 200 чалавек былі прыцягнуты для ліквідацыі наступстваў стыхіі. 

Агонь ахапіў тэрыторыю агульнай плошчай больш за 100 гектараў. Па словах начальніка Ганцавіцкага РАНС Андрэя Лабко, складанасць тушэння высахшых балот заключалася ў тым, што пад’ехаць да ачагоў узгарання тэхніка не магла, спрабавалі тушыць уручную, носячы ваду ў так званых спецыяльных ранцах, але масштабы пажару былі надта вялікія, каб справіцца з ім сваімі сіламі. Таму было вырашана прыцягнуць на дапамогу авіяцыю: 2 верталёты авіяцыі МНС і верталёт “Беллесавія”, які ажыццяўляў надзор і дакладнасць скідвання вады. Верталёты МНС рабілі забор вады на возеры “Чырвонае”, што на станцыі Люсіна. У агульнай складанасці, “МІ-8” і “МІ-26Т” з ёмістасцямі для вады аб’ёмам 3 і 10 тон адпаведна, ажыццявілі 44 скідвання вады. Колькі яе было зрасходавана для тушэння пажару ўвогуле — застаецца толькі меркаваць. Сітуацыю ўскладняла яшчэ і тое, што моцная задымленасць перашкаджала вызначыць дакладнасць скідвання вады, але агульнымі намаганнямі пажаранебяспечная сітуацыя была ліквідавана. Масшабы шкоды прыродзе ад наступстваў пажару, а таксама матэрыяльныя затраты пакуль невядомы, але вылічваюцца не адным дзясяткам мільёнаў. Як невядома дакладна і прычына ўзнікнення ўзгарання. Па словах галоўнага ляснічага Ігара Шыйча, ёю мог стаць як чалавечы фактар, халатнасць грамадзян, незатушаны акурак або запалка, так і фактар прыродны. Але на сённяшні дзень спецыялісты больш схіляюцца да таго, што ўзнікненню пажару пасадзейнічаў разрад маланкі падчас навальніцы, якая прайшла ў панядзелак днём.

Андрэй Лабко сказаў, што зараз адкрытага гарэння на балоцістай мясцовасці не назіраецца, сітуацыя поўнасцю пад кантролем аддзела па наздвычайных сітуацыях. Ды і сама прырода ў той дзень дапамагала тым, хто змагаўся з агнём. Вечарам, нечакана для ўсіх, на тэрыторыі раёна прайшоў доўгачаканы дождж.

Так, відавочна, што меры па недапушчэнні ўзнікнення пажараў у лясах і на тарфяніках, прынятыя кіраўніцтвам раёна, а таксама прафілактычная работа па азнаямленні грамадзян з правіламі паводзін у лясах і на балотах у пажаранебяспечны перыяд, на жаль, не змаглі поўнасцю выратаваць ад узнікнення ўзгаранняў. Застаецца толькі вучыцца на асабістых памылках, але цана іх, як паказвае практыка, надзвычай высокая.

Ксенія ЛУЦКО.

Фота аўтара.

Агульнымі намаганнямі супраць стыхіі

Агульнымі намаганнямі супраць стыхіі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475