Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ГАЛОЎНАЕ Ў РАБОЦЕ — АДКАЗНАСЦЬ

Уборачная кампанія падыходзіць да завяршэння — застаецца ўбраць збожжа менш чым з 20 працэнтаў плошчаў.

Часта ў гаспадарках нашага раёна паказчыкі адрозніваюцца адзін ад аднаго, і ў першую чаргу гэта залежыць ад ураджайнасці і ад спраўнасці тэхнікі. Так, СВК “Адраджэнне”, хаця і не займае лідзіруючыя пазіцыі па тэмпах уборкі, але ўпэўнена рухаецца наперад. На раніцу аўторка,11 жніўня ў гаспадарцы ўбралі 872 гектары і намалацілі 3548 тон збожжа. Старшыня СВК Валерый Макарскі адзначыў, што калі далей усё будзе ісці такімі ж тэмпамі, то праз тыдзень ці паўтара ўборачная кампанія ў “Адраджэнні” завершыцца. Дарэчы, сёлета ў гаспадарцы даволі высокая ўраджайнасць, што сведчыць пра своечасовае і якаснае выкананне ўсіх агратэхнічных мерапрыемстваў па вырошчванні зернявых і зернебабовых культур.

Уборку ў гаспадарцы пачалі своечасова. Усе камбайны выйшлі ў поле, але, як і ў любым іншым СВК, у “Адраджэнні” ёсць свае лідары.

На жніве перадавіком сярод камбайнераў быў Віктар Кісялевіч. Але, на жаль, некалькі дзён таму назад яго падвяла тэхніка: зламаўся камбайн, на якім ён працаваў.

ГАЛОЎНАЕ Ў РАБОЦЕ — АДКАЗНАСЦЬ

А таму зараз лідзіруючую пазіцыю займаюць камбайнер Дзмітрый Гуцановіч і яго памочнік Андрэй Рабцэвіч. На раніцу ўчарашняга дня яны намалацілі 647 тон зерня.

Дзмітрый малады, яму ўсяго 26 гадоў, але ён ужо доўга працуе ў сельскай гаспадарцы. Скончыўшы сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову, хлопец адразу прыйшоў працаваць у СВК. Яго жонка таксама працуе ў “Адраджэнні”, яна ветэрынарны ўрач. Дзмітрыя паважаюць у працоўным калектыве, ён адказна падыходзіць да ўскладзеных на яго абавязкаў і ўважліва адносіцца да тэхнікі. А таму ў мінулым годзе яму даверылі не толькі камбайн, але і новы кормаўборачны комплекс.

Яго напарнік Андрэй Рабцэвіч ужо даўно працуе ў СВК. Але, у адрозненне ад ранейшых часоў, калі ён цэлы год працаваў у гаспадарцы, цяпер прыходзіць толькі на час уборачнай. У астатні час Андрэй працуе ў лясгасе.

Яшчэ адзін перадавік СВК “Адраджэнне” — вадзіцель Уладзімір Рабцэвіч. На раніцу аўторка ён перавёз на старэнькім “КамАЗе” звыш 1000 тон збожжа. Уладзімір працуе ў СВК ужо шмат гадоў. Ён добрасумленна ставіцца да сваіх абавязкаў, заўсёды загадзя рыхтуе тэхніку да работы. А таму, нягледзячы на “шаноўны ўзрост” машыны, на якой перавозіць збожжа на працягу ўсёй уборачнай, з’яўляецца перадавіком.

— Наогул, усе нашы працаўнікі адказна падыходзяць да справы, — адзначыў Валерый Макарскі. — Для нас галоўнае — сабраць добры ўраджай. Я рады, што ў гаспадарцы дружны калектыў, які працуе зладжана. Але мне хацелася б адзначыць яшчэ аднаго чалавека, які вельмі адказна ставіцца да сваіх абавязкаў. Работнік КЗС Пётр Кісялевіч вось ужо 20 гадоў з’яўляецца адным з лепшых нашых працаўнікоў, нягледзячы на тое, што шчыруе тут не круглы год. Акрамя нашай гаспадаркі Пётр Міхайлавіч працуе ў ЖКГ. Упэўнены, што там ён таксама з’яўляецца адказным работнікам.

Так, СВК “Адраджэнне” не з’яўляецца лідарам уборачнай кампаніі. Але стабільнасць, зладжанасць калектыву і адказны падыход да справы дапамагаюць гаспадарцы ўпэўнена ўбіраць ураджай.

Аляксандра ГУРМАН.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475