Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гараць расліннасць і тарфянікі…

Гараць расліннасць і тарфянікі…

З надыходам спякотнага надвор’я рэзка павялічылася колькасць пажараў у лясных масівах і на тарфяніках. Як паведамілі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях па стане на 10 жніўня падраздзяленні РАНС здзейснілі 122 выезды на тушэнне сухой расліннасці і тарфянікаў.

Так, сёлета гарэнне буйных тарфянікаў адбывалася на тэрыторыі Люсінскага сельсавета, дзе плошча гарэння склала каля 5 гектараў. Яшчэ больш пацярпелі землі Чудзінскага сельсавета, дзе тарфянікі гарэлі на плошчы каля 10 гектараў. І толькі дзякуючы сумесным намаганням і дзеянням выратавальнікаў і супрацоўнікаў мясцовых сельгаскааператываў тарфянікі ўдалося патушыць у самыя кароткія тэрміны.

На сённяшні дзень праблемы існуюць на тэрыторыі СВК “Адраджэнне”, дзе ўдалося ліквідаваць чатыры пажары, аднак два ачагі гарэння пакуль што патушыць не ўдалося. Вельмі праблемнымі з’яўляюцца і землі, якія належаць СВК “Хатынічы”. Тут гарэнне тарфянікаў было выяўлена яшчэ 9 чэрвеня. Тады плошча пажару складала 250 квадратных метраў. Па стане на 8 жніўня яна павялічылася да 5 гектараў. У многім гэта звязана з тым, што працаўнікі сельгаскааператыва і тэхніка гаспадаркі не прыцягваліся для тушэння пажару…

Адбылося узгаранне тарфяннікаў і з боку Лунінецкага раёна, недалёка ад вёсак Дзяніскавічы і Макава. Да тушэння пажару прыцягнуты верталёты, экіпажы якіх 12 жніўня сумесна з наземнымі службамі займаюцца ліквідацыі пажару. Падрабязней аб гэтым у суботнім нуміары «СП» за 15 жніўня…  

Спякота не спадае. Таму з мэтай прадухілення пажараў, бяспекі знаходжання грамадзян у лясах, уведзена забарона на наведванне лясоў ва ўсіх абласцях рэспублікі. Згодна з Лясным кодэксам, забарону на наведванне лясоў, у тым ліку ўезд механічных транспартных сродкаў у лясы і на тарфянікі, у сувязі з высокай пажарнай небяспекай, упаўнаважаны ўводзіць органы мясцовай выканаўчай улады (райвыканкамы). У перыяд дзеяння забароны дазваляецца праязджаць на аўтатранспарце толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да ўладкаваных месцаў адпачынку. Распальванне вогнішчаў у лясах і на тарфяніках на гэты перыяд забаронена. У выпадку выяўлення парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі ў лясах вінаватыя прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476