Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

СТАБІЛЬНАСЦЬ І ПЕРСПЕКТЫВА

Філіял “Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання” — адно са старэйшых прадпрыемстваў нашага горада. Яно было створана ў 1971 годзе на базе ўжо існуючага ў райцэнтры з 1968 года палігона жалезабетонных вырабаў. З таго часу прайшло больш за сорак гадоў. На прадпрыемстве, як, зрэшты, і ў жыцці кожнага чалавека, грамадства ў цэлым, многае мянялася, былі ў яго станаўленні і развіцці перыяды асаблівага ўздыму і росквіту, быў і застой, былі пошукі выйсця з крытычнай сітуацыі, выпрацоўка стратэгіі развіцця, у тым ліку і санацыя КПД. А разам з імі цеплілася надзея на добрыя перамены. І цяпер, параўноўваючы лічбы паказчыкаў работы калектыву КПД у агульнай зводцы развіцця раёна за мінулыя гады з цяперашнімі, смела можна сказаць: яны прыйшлі.

Дык чым жа жыве калектыў камбіната сёння? З якімі набыткамі сустракае ён сваё прафесійнае свята? Каб атрымаць адказы на гэтыя пытанні, іду

СТАБІЛЬНАСЦЬ І ПЕРСПЕКТЫВА

светлым жнівеньскім ранкам на прадпрыемства. Даўным-даўно не была тут, у іншыя месцы раёна  клікалі газетныя тэмы. Прыкмячаю: да камбіната вядзе з мікрараёна тая ж дарожка, стаяць тыя ж карпусы прадпрыемства. Ды толькі нязвыкла ціха і нешмадлюдна на яго тэрыторыі, на якой у былыя часіны ў час перазменкі нельга было размінуцца з людскім патокам. Так было раней. Час і абставіны ўнеслі свае змены. Цяпер, як паведаміў выконваючы абавязкі дырэктара філіяла Андрэй Матанскі, тут шчыруюць 250 чалавек. Але яны і ёсць той надзейны, згуртаваны калектыў, якім за сем месяцаў гэтага года выпушчана 17027 кубічных метраў зборнага жалезабетону, што склала 191,9 працэнта да адпаведнага ўзроўню мінулага года. На камбінаце за гэты перыяд выпушчана прадукцыі на суму 48446 мільёнаў рублёў (для параўнання: летась — на суму 26258 мільёнаў рублёў). Атрымана за сем месяцаў года 6897 мільёнаў рублёў прыбытку ад вытворчасці. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 22,1 працэнта.

Можна прыводзіць і іншыя лічбы вытворчай дзейнасці прадпрыемства, якімі дакладна валодае і ахвотна дае іх начальнік планава-эканамічнага сектара КПД Галіна Дарагакупец, бясконца расказваць пра разнастайную прадукцыю, у тым ліку і вядомую спажыўцам канструкцыйную схему будаўніцтва жылых дамоў “шырокі крок”, якую прадпрыемства асвоіла пяць гадоў таму назад і попыт на якую расце, пра яе перавагу.  Але вылучым галоўнае: усё гэта яскрава гавораць аб тым, што прадпрыемства стала на ногі і “шырокім крокам” ідзе ў нагу з часам, што ў яго ёсць перспектыва. І тыя 250 чалавек, што шчыра працуюць на камбінаце, з’яўляюцца на чале са сваім кіраўніком Міхаілам Пракопчыкам — чалавекам вопытным, адказным — тым “малым, але дарагім  залатніком”, які насуперак эканамічным цяжкасцям нашага часу выйшаў з крызісу, працуе стабільна, паспяхова спраўляецца з планамі і ўносіць свой уклад у адну з састаўных частак шчасця любой сям’і — мець дах над галавой.

СТАБІЛЬНАСЦЬ І ПЕРСПЕКТЫВА

Касцяк калектыву складаюць людзі розных спецыяльнасцей, якія працуюць на прадпрыемстве па некалькі дзясяткаў гадоў. Рабочыя КПД крочаць з верай і надзеяй наперад: у калектыў вярнуліся тыя, хто ў свой час пакінуў яго, верныя прадпрыемству тыя, хто працуе даўно, на ветэранаў вытворчасці раўняецца моладзь. Галіна Дарагакупец называе адзін за другім прозвішчы руплівых працаўнікоў: 45 гадоў шчыруе на родным прадпрыемстве машыніст кампрэсарных установак Леанід Мурашка, 42 гады — электрагазазваршчык арматурнага цэха Фёдар Грыц, 36 гадоў — вадзіцель Вячаслаў Ермаковіч, 34 гады — зваршчык арматурных сетак і каркасаў Ніна Міхнюк, 35 — майстар фармовачнага ўчастка Людміла Бруй, больш за 30 гадоў адказна і граматна выконваюць свае абавязкі начальнік фармовачнага ўчастка Жанна Жыгун, інжынер-тэхнолаг Святлана Сайка, любіць сваю прафесію вадзіцель Міхаіл Рылка і многія, многія іншыя, каго па праву лічаць ветэранамі вытворчасці, хто перажыў розныя перыяды жыцця прадпрыемства і ў каго варта пераймаць вопыт. Што, дарэчы, і робяць маладыя работнікі камбіната — фармоўшчыкі вырабаў і канструкцый Павел Шут, Дзмітрый Зажэка, электразваршчыкі ручной зваркі Аляксандр Рагозін і Павел Турко. Прыемна было ўбачыць на стэндзе ў фае прадпрыемства партрэты асобных з іх побач са здымкамі ветэранаў вытворчасці.

Стабільнасць — вось што характарызуе цяперашні дзень філіяла “Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання” КУП “Брэстжылбуд”. Адсюль і станоўчыя вынікі работы, адсюль і адсутнасць цякучасці кадраў, адсюль і надзея на добрую перспектыву.

На камбінаце пабывала Марыя ДЗЁМІНА.

Фота з архіва

арганізацыі.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475