Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ПМК-14: якасць гарантуем

Гісторыя стварэння перасовачнай механізаванай калоны № 14 адносіцца да 1968 года, калі Указам Галоўпалессеводбуда Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР № 333 для будаўніцтва саўгасаў і дарог на меліярацыйных землях быў створаны трэст ААТ “Пінсксаўгасбуд”.

На сённяшні дзень ПБУП “Пінсксаўгасбуд — ПМК № 14” з’яўляецца буйной будаўнічай арганізацыяй, якая выконвае комплекс агульнабудаўнічых і спецыяльных работ па будаўніцтве жылых дамоў, збудаванняў прамысловага і сельскагаспадарчага прызначэння, інжынерных сетак, высакаякасную аддзелку памяшканняў, інтэр’ераў і фасадаў, добраўпарадкаванне тэрыторый з прымяненнем сучасных матэрыялаў і тэхналогій.

Па словах начальніка аддзела маркетынгу Андрэя Валодзькі, прадпрыемствам актыўна прымяняюцца перадавыя тэхналогіі і будматэрыялы пры выкананні будаўнічых работ, выконваецца ўцяпленне сцен з дэкаратыўнай аддзелкай і выкарыстаннем вільгацеўстойлівых сумясей для аховы ад атмасфернага ўздзеяння навакольнага асяроддзя, асвоена камбінаваная тэхналогія ўзвядзення будынкаў “шырокі крок”, якая спалучае ў сабе прымяненне каменных канструкцый, зборнага жалезабетону і маналіту. Прадпрыемства таксама мае перасовачную аўтаматызаваную ўстаноўку “БСУ 12.45” “Топаль”, якая дазваляе хутка падрыхтоўваць растворабетонную сумесь.

Як расказаў Андрэй Валодзька, толькі за апошнія гады ПБУП “Пінсксаўгасбуд — ПМК № 14” выканала і здало ў эксплуатацыю малочнатаварную ферму ў вёсцы Ганцавічы, дзве фермы саўгаса ААТ “Парахонскае”, аўтагазазаправачную станцыю, будынкі банка і школы, ажыццявіла капітальны рамонт і мадэрнізацыю будынкаў кінатэатра, цэнтральнай раённай бальніцы, раённага аддзела ўнутраных спраў горада Ганцавічы, рэканструкцыю чатырох ферм на тэрыторыі нашага раёна. Прадпрыемства актыўна ўдзельнічае ў выкананні дзяржаўнай Праграмы адраджэння і развіцця сяла. У горадзе Ганцавічы працягваецца будаўніцтва жылога мікрараёна, праводзіцца рамонт станцыі пералівання крыві і будынка хлебазавода, а таксама рэканструкцыя ачысных збудаванняў у вёсцы Ганцавічы. За перыяд з 2009 года былі ўведзены ў эксплуатацыю 100-кватэрны жылы дом у горадзе Клецку, 75-кватэрны, чатыры 40-кватэрныя, 60-кватэрныя жылыя дамы ў Ганцавічах агульнай плошчай 28,1 тысячы квадратных метраў. Усё гэта, безумоўна, сведчыць аб высокай кваліфікацыі і якаснай падрыхтоўцы кадраў.

Сёння ПБУП “Пінсксаўгасбуд — ПМК № 14” — гэта арганізацыя, якая налічвае 350 чалавек, 300 з якіх — рабочыя агульнабудаўнічых і спецыяльных работ, а 50 — інжынерна-тэхнічных.

На думку Андрэя Валодзькі, высокіх вынікаў прадпрыемства дасягнула ў многім дзякуючы своечасоваму аднаўленню і папаўненню асноўных фондаў. Так, узрост 72 працэнтаў парка тэхнікі не перавышае 3 гадоў. 85 адзінак будаўнічай, тэхналагічнай і транспартнай тэхнікі, якая маецца на балансе прадпрыемства, дазваляюць своечасова і якасна выконваць будаўніча-мантажныя работы любой цяжкасці ў адпаведнасці з еўрапейскімі нормамі і здаваць аб’екты “пад ключ” сваімі сіламі. А падсобная вытворчасць прадпрыемства, якая ўключае ў сябе  цэх распілоўкі, сушкі і апрацоўкі драўніны, сталярны, арматурна-фармовачны цахі, цэх металаканструкцый і вырабаў з ацынкаванай сталі, рамонтна-механічную майстэрню дазваляе выпускаць вырабы шырокай наменклатуры як для асабістых патрэб, так і для заказчыкаў.

Як і на любым буйным прадпрыемстве ў ПБУП “Пінсксаўгасбуд — ПМК № 14” таксама ёсць свае складанасці. Галоўная з іх — недастатковае фінансаванне і невялікая колькасць аб’ектаў для работы. Па прызнанні Андрэя Валодзькі, раней шукаць работу не прыходзілася, бо існавала спецыяльная дзяржаўная праграма, якая забяспечвала будаўнічымі аб’ектамі ўсе арганізацыі. Зараз жа, для таго, каб “забраць” сабе аб’ект, неабходны ўдзел у тэндарах. Але і гэта б не было праблемай, калі б не вялікая канкурэнцыя. Заказчыкі з многіх раёнаў імкнуцца перадаць

ПМК-14: якасць гарантуем

будаўніцтва мясцовым прадпрыемствам, каб не траціць грошы на паліўныя расходы для арганізацыі з іншага раёна. Але па стане на сённяшні час, работа ў ПБУП “Пінсксаўгасбуд — ПМК № 14” ёсць. Далейшых пазітыўных прагнозаў, канечне, рабіць не возьмецца ніхто, бо эканамічная сітуацыя пакідае жадаць лепшага. Але пакуль што работнікам арганізацыі хвалявацца наконт адсутнасці аб’ектаў для работы не прыходзіцца.

Трэба прызнаць, што з-за крызісных з’яў у эканоміцы аб’ёмы гэтага года скараціліся, але яны дастатковыя для таго, каб калектыў стабільна працаваў і жыў. Менавіта такую задачу ставіць перад сабой дырэктар прадпрыемства Віктар Карпач.

Ён таксама адзначыў добрую работу старшага прараба Алега Пятроўскага (НА ЗДЫМКУ) і падкрэсліў, што ў калектыве на многія гады застаюцца сапраўдныя працаўнікі, якія ўмеюць сумленна працаваць.

Дарэчы, Алег Мікалаевіч у будаўніцтве з 1980 года, скончыў Вышэйшае ваеннае інжынерна-будаўнічае вучылішча, працуе на прадпрыемстве з 2009 года. Але і раней Алег Пятроўскі шчыраваў на буйных будаўнічых аб’ектах. Так, у 1984 годзе ён будаваў Байкала-Амурскую магістраль (БАМ) — адну з найбуйнейшых чыгуначных магістралей у свеце. Таксама яму давялося будаваць першы ў Расіі санна-бабслейны комплекс “Парамонава”. Агульная даўжыня трасы — 1600 метраў, на ёй ёсць 18 віражоў, 3 стартавыя дамы і фінішны дом. Таксама на рахунку Пятроўскага будаўніцтва Лефортаўскага тунеля, Савёлаўскай эстакады, дзвюх ЦЭЦ — 27 і 21 — у Маскоўскай вобласці, іншых буйных і значных аб’ектаў. Вопыт работы гэтага чалавека — каласальны, і зараз ён дзеліцца ім са сваімі падначаленымі, з людзьмі, якія, па словах самога Алега Мікалаевіча, складаюць сапраўдны касцяк прадпрыемства, яго аснову.

Фарміраванне калектыву — працэс няпросты і яго трэба прайсці, каб мець магчымасць будаваць якасна і ў тэрмін. У ПМК адзначаюць: у арганізацыі застаюцца толькі невыпадковыя ў будаўніцтве людзі, добрыя спецыялісты сваёй справы. Сярод іх можна назваць імёны Андрэя Карпені (бетоншчыка), Святланы Крупеніч (рабочай), Шагена Маўсісяна (галоўнага інжынера), Вольгі Канановіч (муляра), Фёдара Вакулава (муляра), Уладзіміра Лойкі (слесара), Валянціны Занька (тынкоўшчыка), Івана Богдана (электрагазазваршчыка), Мікалая Занькі (цесляра) і многіх іншых.

У той жа час у апошнія гады ў арганізацыю прыходзіць моладзь, і гэта можа толькі радаваць. Адбываецца сапраўдная ратацыя кадраў. І асаблівае значэнне ў гэтым няпростым працэсе сапраўды адводзіцца настаўніцтву, навучанню маладых. Такая традыцыя ў калектыве ёсць і падтрымліваецца кіраўніцтвам.

Без сумнення можна сказаць, што на ПБУП “Пінсксаўгасбуд — ПМК № 14” працуюць лепшыя людзі. Яны ўмеюць павесці за сабой, а дзякуючы іх прыкладу, моладзь разумее: прафесія будаўніка запатрабаваная і паважаная ў грамадстве!

Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471