Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Летапісец і дарадца

Летапісец і дарадца

У Ганцавіцкім краязнаўчым музеі працуе выстава, прысвечаная 70-гадоваму юбілею раённай газеты “Савецкае Палессе”.

Першы нумар Ганцавіцкай раённай газеты пад назвай “Сялянская праўда” выйшаў 1 жніўня 1945 года. Паступова ўваходзіла ў звыклы рытм пасляваеннае жыццё. Аднаўлялася сельская гаспадарка. Праводзілася меліярацыя забалочаных земляў. Пачыналі дзейнічаць новыя ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы. Будаваліся шматкватэрныя жылыя дамы.

Яркім летапісцам усіх значных і важных падзей на Ганцаўшчыне, добрым дарадцам і надзейным памочнікам была і застаецца раённая газета.

— На чатырох спецыяльных планшэтах размешчана звыш 100 фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць працоўныя будні супрацоўнікаў рэдакцыі, іх сустрэчы са знакамітымі і вядомымі людзьмі, — расказвае дырэктар раённага краязнаўчага музея Наталля Кулеш. — У экспазіцыі мы імкнуліся найбольш поўна паказаць гісторыю газеты, пачынаючы з першых нумароў і заканчваючы сённяшнім днём.

Летапісец і дарадца

Шматлікія фотаілюстрацыі ўдала дапасоўваюцца да ўнікальных дакументаў. Сярод іх пачэснае месца займаюць ганаровыя граматы і дыпломы. Імі ў свой час была ўзнагароджана газета і рэдактары Васіль Праскураў, Іван Амяляшчык і Канстанцін Мохар.

Прыцягнуць увагу наведвальнікаў і юбілейныя выпускі, прысвечаныя 50-, 55-, 60- і 65-годдзю з дня выхаду ў свет раённай газеты.

Работнікі музея выказваюць асаблівую ўдзячнасць мінчаніну, былому адказнаму сакратару “Сялянскай праўды” Сяргею Дзерышаву. Ён аператыўна адгукнуўся на просьбу і даслаў тры фотаздымкі тых далёкіх часін. На двух з іх разам з супрацоўнікамі рэдакцыі Іван Лісецкі, які ўзначальваў газету на пачатку 50-х гадоў.

Да стварэння змястоўнай і цікавай экспазіцыі праявілі ўдумлівы і творчы падыход работнікі музея: мастак Людміла Лямбовіч, галоўны захавальнік Віталь Герасіменя і навуковы супрацоўнік Наталля Боўт. Яны сардэчна запрашаюць жыхароў горада і раёна наведаць выставу, прысвечаную 70-гадоваму юбілею раённай газеты “Савецкае Палессе”. Яна будзе працаваць да сярэдзіны жніўня.

Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКАХ: дырэктар раённага краязнаўчага музея Наталля Кулеш знаёміць з выставай госця з Масквы, ураджэнца вёскі Малыя Круговічы Віктара Віктаровіча; частка экспазіцыі.

Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475