Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аднабаковы рух

Аднабаковы рух

Калектыўны зварот гараджан, якія жывуць па вуліцы Камуністычнай, паступіў 9 чэрвеня 2015 года ў райвыканкам. Жыхары ўзнялі вельмі актуальную праблему вялікага патоку аўтатранспарту, што рухаецца па іх вуліцы.

“В связи с тем, что по ул. Коммунистической постоянно идёт большой транспортный поток, а проезжая часть узкая, к тому же не оборудована “полицейскими” и тротуарами, а по ней постоянно передвигаются дети и взрослые, которые подвергаются опасности. Большая просьба принять меры по устранению данных неудобств. Сделать движение по улице односторонним, оборудовать дополнительную парковку около магазина “Родны кут” по ул. Коммунистической, так как возле “Белагропромбанка” постоянно большое скопление машин. Закрыть движение большегрузных машин, из-за шума невозможно находиться в домах: всё содрогается, звенит. Возможно эта дорога не предназначена для такого огромного транспортного потока”, — гаворыцца ў звароце, падпісаным 56 жыхарамі вуліцы.

Для вырашэння пытання была створана камісія з адказных спецыялістаў аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, аддзялення ДАІ, жыллёва-камунальнай гаспадаркі на чале з намеснікам кіраўніка раёна Уладзімірам Рапейкам. Спачатку адказныя асобы на месцы дэталёва вывучылі ўзнятыя ў звароце пытанні і затым 18 чэрвеня 2015 года правялі агульны сход жыхароў вуліцы, на якім і вызначаны канкрэтныя меры, неабходныя для выпраўлення сітуацыі.

Найперш, улічваючы, што на вуліцы ўстаноўлены дарожныя знакі, якія абмяжоўваюць хуткасны рэжым, у абсталяванні праезнай часткі штучнымі няроўнасцямі няма патрэбы. У сваю чаргу супрацоўнікі ДАІ павінны арганізаваць сістэматычны кантроль за захоўваннем хуткаснага рэжыму.

Калі гаварыць аб абсталяванні дарогі тратуарамі, то гэта немагчыма ў сувязі з тэхнічнымі складанасцямі (вуліца і так даволі вузкая) і адпаведна адсутнасцю значных фінансавых сродкаў, якія для гэтага патрабуюцца. Што датычыцца паркоўкі каля магазіна райспажыўтаварыства, то трэба правесці яе рамонт з устаноўкай адпаведных сродкаў арганізацыі дарожнага руху. Таксама неабходна ўстанавіць дарожныя знакі, якія забараняюць прыпынак аўтатранспарту на супрацьлеглым ад будынка аддзялення банка баку. І самае галоўнае, арганізацыя аднабаковага дарожнага руху і абмежаванне праезду вялікагрузных транспартных сродкаў. Усе пытанні былі вынесены на разгляд камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры райвыканкаме, якая ў сваю чаргу падрабязна вывучыўшы сітуацыю вынесла пытанні арганізацыі дарожнага руху па вуліцы Камуністычнай на разгляд раённага выканаўчага камітэта.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 года № 313-З “Аб дарожным руху” усе згаданыя пытанні ўваходзяць у кампетэнцыю менавіта мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў улады.

І ўжо 8 ліпеня 2015 года прынята рашэнне райвыканкама, ў якім прадпісваецца выканаць усе мерапрыемствы, вызначаныя камісіяй па забяспячэнні бяспекі дарожнага руху пры райвыканкаме, да 1 жніўня. Прычым для арганізацыі аднабаковага руху па вуліцах Камуністычнай і Арлоўскага (для зручнасці руху аўтатранспарту) будуць устаноўлены часовыя дарожныя знакі для таго, каб на практыцы ўбачыць, якім чынам змянілася сітуацыя, тым больш, што тут трэба ўлічваць і інтарэсы жыхароў суседніх вуліц. І ўжо да 1 верасня 2015 года камісія па бяспецы руху ўнясе прапановы для канчатковага рашэння па арганізацыі дарожнага руху ў згаданым раёне горада.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 528

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474