Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На чым грунтуецца поспех?

На чым грунтуецца поспех?

Ганцавіцкі хлебазавод — адно з самых паспяховых прадпрыемстваў раёна. Аб гэтым сведчаць эканамічныя паказчыкі — за першае паўгоддзе 2015 года на невялікім прадпрыемстве, дзе працуюць каля 100 работнікаў, прыбытак склаў звыш 4 мільярдаў рублёў. Дырэктар хлебазавода Андрэй Арцёменка ветліва пагадзіўся адказаць на некалькі пытанняў карэспандэнта раённай газеты.

— Андрэй Віктаравіч, у чым сакрэт поспеху?

— Ніякага сакрэту няма. Хлебазаводу даводзіцца працаваць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, тым не менш, дзякуючы пастаяннаму абнаўленню асартыменту прадукцыі і яе высокай якасці, нашы хлебабулачныя вырабы карыстаюцца заслужанай папулярнасцю. Але эканамічны эфект ад работы прадпрыемства грунтуецца, безумоўна, на вытворчасці кукурузных палачак. У аб’ёме вытворчасці яны займаюць каля 50 працэнтаў, а вось прыбытак даюць звыш 70 працэнтаў ад агульнага яго аб’ёму. Гэтая прадукцыя вельмі запатрабавана, працуем літаральна з “колаў” — з цэха яна адразу ж адгружаецца заказчыкам. Плануем перайсці на трохзменны рэжым работы.

— Прадпрыемства ўжо дасягнула сваёй “столі”?

— Сітуацыя на рынках збыту мяняецца, таму неабходна аператыўна рэагаваць на яе змяненне і пастаянна ўдасканальвацца. У свой час запуск вытворчай лініі па выпуску сухіх сняданкаў, а менавіта, кукурузных палачак, стаў сапраўдным прарывам і зараз гэта дае нам магчымасць актыўна развівацца далей. Паралельна з удасканаленнем існуючай вытворчасці — яе мадэрнізацыяй і рамонтамі вытворчых памяшканняў, мэтанакіравана працуем над рэалізацыяй чарговага праекта па пашырэнні вытворчасці і запуску вытворчай лініі па вырабе новага віду сухіх сняданкаў, якую плануем увесці ў эксплуатацыю ў наступным годзе.

— Атрымліваецца, для ўдасканалення няма межаў?

— Сапраўды так. Тут галоўнае пастаянна працаваць на перспектыву — стратэгічнае развіццё прадпрыемства, дзе збыт прадукцыі — толькі састаўная і далёка не самая складаная частка агульнай задачы. Для поспеху неабходны згуртаваны калектыў аднадумцаў. Увогуле, людзям трэба даваць магчымасць праяўляць ініцыятыву, паказаць сябе — цудоўныя ідэі ўзнікаюць і ў кожнага чалавека паасобку, але іх эфектыўная рэалізацыя залежыць ад усіх работнікаў, якія павінны адказна адносіцца да сваіх абавязкаў. Усё ж заработная плата павінна быць не атрыманай, а заробленай. Тады і жыць будзем лепш. Дарэчы, да канца года плануем давесці ўзровень сярэдняй налічанай заработнай платы на прадпрыемстве да 6 мільёнаў рублёў — за першае паўгоддзе 2015 года яна склала каля 5 мільёнаў 200 тысяч рублёў. Разлікі грунтуюцца на прадукцыйнасці працы. Рэцэпт добрабыту даволі просты, але гэта штодзённая карпатлівая работа, якая без спецыялістаў высокага класа проста немагчымая…

Гутарыў

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475