Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Абураючы інцыдэнт

Абураючы інцыдэнт

адбыўся ў вёсцы Люсіна. Нецвярозы мужчына выпусціў сваіх сабак пароды паляўнічая і лайка на вуліцу пагуляць.

У выніку яны задушылі дзвюх коз. Здарэнне адбылося на вачах цяжарнай жыхаркі Люсіна, якая паспрабавала адагнаць раз’юшаных сабак і абараніць хатнюю жывёлу, але агрэсіўныя чацвераногія “сябры” нават не адрэагавалі на спробы жанчыны. Тады сведка нападзення выклікала міліцыю. Па словах самой жанчыны, яна вельмі спалохалася, калі ўбачыла, з якой злосцю сабакі накінуліся на казу.

Як паведаміў участковы оперупаўнаважаны Вячаслаў Корзун, вінаваты будзе прыцягнуты да адказнасці згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях па артыкуле 15.47 частцы 2, у якім гаворыцца што парушэнне правілаў утрымання сабак   цягне за сабой нанясенне шкоды здароўю людзей або маёмасці (артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе накладання штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт). Гаспадар сабак сваёй віны не адмаўляе і поўнасцю прызнаў яе. Але, на жаль, той стрэс і страх, якія перажыла цяжарная сведка нападзення, не хутка забудуцца. Зараз па дадзенай справе праводзіцца праверка.

Хочацца заўважыць, што гаспадары сабак павінны разумець ступень адказнасці за іх не толькі ў плане догляду, але і ў пытанні недапушчэння няшчасных выпадкаў у выніку іх агрэсіўных паводзін. А сабакі паляўнічых парод патрабуюць асаблівай увагі, бо ўяўляюць вялікую небяспеку. І, мабыць, застаецца толькі падзякаваць шчасліваму выпадку, што на месцы хатніх жывёл не аказалася чыё-небудзь дзіця.

Калі вы сталі сведкамі бескантрольнага свабоднага выгулу сабак, не заставайцеся абыякавымі. Паведаміце гаспадару, папярэдзьце аб адказнасці за парушэнне правілаў утрымання, або проста патэлефануйце па нумары 102.

Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476