Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прыцягальная сіла зямлі

Прыцягальная сіла зямлі

Механізатар СВК “Крышылавічы” Уладзімір Канановіч з кагорты тых людзей, якія любяць працаваць на зямлі. Палеткі, па-гаспадарску дагледжаныя ім, заўсёды радуюць шчодрым ураджаем. Да любой справы Уладзімір Пятровіч адносіцца адказна, з душой. Інакш не дазваляе сумленне.

— На працягу года даводзіцца выконваць розныя работы, — гаворыць механізатар. — Вясной і восенню араць, сеяць, летам нарыхтоўваць кармы, у час жніва адвозіць збожжа ад камбайнаў.

У гэтыя дні Уладзіміра і яго магутны трактар “Джон-Дзір” можна ўбачыць ля сянажных траншэй. Нарыхтоўка кармоў, як і любая работа, патрабуе ўмелых і вопытных спецыялістаў.

Нарадзіўся Уладзімір у вёсцы Чаша Клецкага раёна. Яго бацька працаваў трактарыстам у мясцовым калгасе, маці — паляводам. Яшчэ ў дзяцінстве хлопчык трывала засвоіў спрадвечную ісціну: зямля любіць дбайных. Ён замілавана назіраў, як выходзяць на палі трактары з плугамі, удыхаў на поўныя грудзі непаўторны пах раллі. А якая асалода — пакаштаваць зярняты са спелага жытнёвага коласа!

Пасля дзесяцігодкі Уладзімір скончыў курсы Нясвіжскай аўташколы ДТСААФ па падрыхтоўцы шафёраў. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у аўтамабільных войсках. Дэмабілізаваўшыся, тры гады адпрацаваў вадзіцелем у родным калгасе.

1986 год стаў пераломным у лёсе маладога вяскоўца. Здарылася так, як, напэўна, і павінна здарыцца. Сябар Анатоль Валодзька запрасіў Уладзіміра на сваё вяселле. Яго нявеста была з вёскі Гута. Сярод шматлікіх гасцей Уладзімір прыкмеціў прыгожую, у моднай сукенцы дзяўчыну. Пазнаёміліся, пачалі сустракацца. Яго каханая Ганначка вучылася ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Неўзабаве, праз восем месяцаў, маладыя пабраліся шлюбам.

Тады і зразумеў Уладзімір, што Ганцаўшчына стала для яго другой малой радзімай. Доўгі час працаваў шафёрам, а ў 2000 годзе перасеў на трактар. Маладая сям’я атрымала ад калгаса дыхтоўны цагляны дом у вёсцы Востраў. Зараз яго пакоі час ад часу напаўняюцца звонкімі дзіцячымі галасамі. Гэта ўнучкі Настачка і Маргарытка цешаць дзядуліна і бабуліна сэрцы. Бацька дзяўчынак, старэйшы сын Эдуард, не нарадуецца сямейнаму шчасцю. Дарэчы, ён таксама звязаў сваё жыццё з тэхнікай: працуе механікам на “Гомсельмашы”. Малодшы сын Канстанцін таксама абраў прафесію для сапраўдных мужчын. Ён вучыцца ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

…Не злічыць, колькі ранкаў і вечароў сустракаў на палетках перадавы механізатар СВК “Крышылавічы” Уладзімір Канановіч. Ён па праву можа сказаць, што ў зямлі ёсць прыцягальная сіла. Так было, так ёсць і так будзе.

Па працы і пашана. 11 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні прадстаўнікоў сельскагаспадарчай галіны за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у яе развіццё і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Сярод узнагароджаных медалём “За працоўныя заслугі” ёсць прозвішча і Уладзіміра Канановіча.

Вопытны механізатар не спыняецца на дасягнутым. Больш важкія поспехі і здабыткі ў яго наперадзе.

Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКУ: перадавы механізатар СВК “Крышылавічы” Уладзімір Канановіч.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469