Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Правілы наведвання лясоў

Правілы наведвання лясоў

У сувязі з сухім і гарачым надвор’ем, з мэтай папярэджання пажараў Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт 11 чэрвеня 2015 года прыняў Распараджэнне № 64-р аб абмежаванні на тэрыторыі раёна з 11 чэрвеня 2015 года наведвання лясоў насельніцтвам і ўезд у іх транспартных сродкаў. Дазваляецца наведваць лясы, паведамляючы ў ДЛГУ “Ганцавіцкі лясгас”, для чаго грамадзянам неабходна паведаміць у лясгас або лясніцтва па тэрытарыяльнай прыналежнасці (можна патэлефанаваць з хатняга або мабільнага тэлефона) указваючы сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, якія месцы плануецца наведаць, а таксама азнаёміцца з Правіламі пажарнай бяспекі ў лясах або зарэгістравацца непасрэдна ў лясніцтве. Кантактныя тэлефоны лясгаса: 2-67-11, 2-67-16.

Пры наведванні лясоў абмежавана распальванне кастроў, выкарыстанне запалак або іншых лёгказагаральных прадметаў, а таксама раскідвання пластыкавых або шкляных бутэлек і акуркаў. Пры выяўленні наведвальнікаў з вышэй пералічанымі прадметамі непасрэдна ў лесе, лясной аховай будзе аб’яўлена папярэджанне і накладзена забарона на далейшае наведванне лясных угоддзяў.

“Правіламі нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання”, зацверджанымі Пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь 20 сакавіка 2001 года № 4 пры зборы ягад забараняецца прымяняць розныя механічныя прыстасаванні (саўкі, грабёнкі і іншыя), якія наносяць пашкоджанні ягаднікам і зніжаюць ураджай у наступныя гады.

Адказнасць прадугледжана часткай 2 артыкула 15.26 Асаблівай часткі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь ці 3 мільёны 600 тысяч рублёў.

Наталля ЗЫБАЙЛА,

намеснік дырэктара ДЛГУ “Ганцавіцкі

лясгас”.

ТЭлефоны лясніцтваў:

Боркаўскае — 2-41-04;

Ганцавіцкае — 2-11-27;

Дзяніскавіцкае — 56-2-55;

Ялоўскае — 51-2-47;

Круговіцкае — 58-2-45;

Люсінскае — 54-4-85;

Малькавіцкае — 52-2-45;

Раздзялавіцкае — 44-2-45;

Хатыніцкае — 51-2-17;

Чудзінскае — 59-2-56.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469