Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пад ветразямі “Брыганціны”

Пад ветразямі “Брыганціны”

Вось і праляцелі цудоўныя дзянькі ў аздараўленчым лагеры “Брыганціна”, які працаваў на базе ДУА “Яслі-сад № 11 в. Раздзялавічы”. Пад ветразямі “Брыганціны” адпачывалі 22 дзіцяці, якія 18 дзён праплывалі пад імі з цікавымі мерапрыемствамі, конкурсамі, песнямі, танцамі.

Я, кіраўнік аздараўленчага лагера, а таксама бацькі тых дзяцей, якія адпачывалі ў лагеры, засталіся задаволены работай усяго калектыву. Вельмі хочацца выказаць словы ўдзячнасці шчырым, чулым, добразычлівым работнікам ясляў-садка, якія стварылі ідэальныя ўмовы для аздараўлення дзяцей. Менавіта дзякуючы згуртаванаму, таленавітаму калектыву, яго арганізатарскім здольнасцям, тут так цудоўна адпачывалася дзеткам. Атмасфера ў лагеры была заўсёды святочнай, яркай, вясёлай. Дарэчы, па словах дзяцей, тут праводзіліся запамінальныя мерапрыемствы, дзе кожны новы дзень меў сваю тэматыку: дзень знаёмства, дзень гасціннасці, дзень ветлівасці і здароўя, дзень дзяўчынак, дзень экалогіі, дзень хлопчыкаў. З асаблівым жаданнем і цікавасцю дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсе “Міс лагера”. Рыхтавалі касцюмы, прычоскі, хваляваліся, безумоўна. “Міс лагера” стала шасцігадовая выхаванка Насця Сарока. А хлопчыкі спаборнічалі за званне “Містэр лагера”. Ім стаў вучань 1 класа Алёша Рабцэвіч, якому 7 гадоў.

Дзеці таксама прымалі ўдзел у розных конкурсах і акцыях, сустракаліся з цікавымі людзьмі. На думку дзяцей, найбольш цікавым быў конкурс малюнкаў на асфальце “Шчаслівае дзяцінства”. У Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня, дзеткі разам з педагогамі зрабілі экскурсію да помніка ахвярам фашызму і ўсклалі кветкі. А яшчэ цікавыя конкурсы чакалі дзяцей у бібліятэцы, работнікі якой правялі мерапрыемства “Вясёлы казачнік”. Рабяты не толькі адказвалі на пытанні, але выступілі ў ролі артыстаў падчас інсцэніроўкі казкі “Три поросёнка”.

Лагер “Брыганціна” меў экалагічны накірунак. Праводзілася віктарына “Лекавыя травы”, конкурс “Экалагічныя сцежкі”, работа па доглядзе кветак — усё гэта давала нашым дзецям тэарэтычныя і практычныя веды.

У канцы кожнага дня дзеці на “парасоне з кропелькамі” адзначалі свой настрой, адлюстроўвалі эмоцыі, уражанні, якія былі толькі станоўчымі.

Было відаць, як радаваліся нашы хлопчыкі і дзяўчынкі. Цудоўны, прыўзняты настрой перадаваўся бацькам. Яны бачылі, якія смачныя стравы для іх дзяцей гатавалі кухары, выхаванцы елі з ахвотай, апетытам. А багатаму і вітаміннаму сталу рабяты абавязаны дзяржаве, якая ў першую чаргу клапоціцца пра самае дарагое — падрастаючае пакаленне. Дзякуючы яе падтрымцы дзеці за зусім нязначны кошт змаглі грунтоўна паправіць сваё здароўе і цудоўна адпачыць.

Тамара Дзямідчык,

 кіраўнік аздараўленчага лагера “Брыганціна”.

НА ЗДЫМКУ: заняткі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Брыганціна”.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476