Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Калі ёсць другасная сыравіна…

У многіх месцах нашага горада ўстаноўлены невялікія кантэйнеры для раздзельнага збору бытавых адходаў — паперы, пластыку і шклабою. На жаль, жыхары не надаюць асаблівай увагі раздзелу другаснай сыравіны. Больш таго, асобныя гараджане ператвараюць кантэйнеры ў звычайныя смеццязборнікі. Па гэтай прычыне камунальнай службе даводзіцца несці дадатковыя фінансавыя затраты на станцыі дасартавання.

Гэта адзін бок справы. Тыя ж пластыкавыя бутэлькі, макулатуру, шклабой і металалом можна без праблем здаць у райспажыўтаварыства і атрымаць грошы.

— У апошні час людзі сталі больш актыўнымі і зацікаўленымі, — гаворыць кладаўшчык Алена Цыган. — За рабочы дзень іншы раз абслугоўваем да 40 здатчыкаў другаснай сыравіны. Акрамя макулатуры жыхары прывозяць лом чорных і каляровых металаў, пэт-бутэлькі, шклабой.

У час прыёму другаснай сыравіны ўзнікаюць і спрэчныя пытанні. Некаторыя абураюцца на справядлівыя заўвагі з нашага боку. Маўляў, чаму ў нас не прымаюць медзь. А між тым каляровыя металы павінны быць ачышчаны ад прымесяў: жалеза, пластмасы, пяску.

Здатчыкі бываюць розныя. Асобныя жыхары дастаўляюць лом чорных бытавых металаў адразу на 1 — 1,5 мільёна рублёў. Аднак у пераважнай большасці людзі прывозяць па 100 — 120 кілаграмаў жалеза. Сярод іх ёсць пастаянныя здатчыкі. У асноўным гэта беспрацоўныя. Яны, як правіла, прыносяць, прычым рэгулярна, кілаграм ці два каляровых металаў або нават і 300 — 400 грамаў. Адыходзяць задаволеныя: грошай хапае не толькі на пачак цыгарэт, але і на бутэльку віна.

Такі кантынгент людзей выклікае падазронасць. Цяжка паверыць, што той жа кавалак медзі чалавек, які вядзе асацыяльны лад жыцця, знайшоў дома, а не “пазычыў” у суседа ці ў каго-небудзь іншага. Прозвішчы здатчыкаў, іх пашпартныя даныя з пералікам здадзенага металу заносяцца ў спецыяльны журнал. Калі другасная сыравіна была ўкрадзена, міліцыя выявіць злодзея даволі лёгка і хутка.

Здараецца, людзі здаюць у макулатуру амаль цалкам хатнюю бібліятэку, якая дасталася ў спадчыну. Пры жаданні сярод макулатуры можна адшукаць цікавыя, нават рарытэтныя кнігі, ілюстраваныя глянцавыя часопісы, карысныя брашуры.

Здадзены металалом складзіруецца на адкрытай пляцоўцы. Макулатура, поліэтыленавая плёнка і пэт-бутэлькі захоўваюцца ў трох памяшканнях. Тут

Калі ёсць другасная сыравіна…

устаноўлены тры гідраўлічныя пакеціровачныя прэсы. На іх працуюць Сяргей Зялёнка, Леанід Лынша, Надзея Гук і Дзмітрый Шышко. Газетная і ўпаковачная папера, поліэтыленавая плёнка і пэт-бутэлькі цюкуюцца, а кнігі, часопісы складваюцца ў вялікія стосы. Падрыхтаваная другасная сыравіна дастаўляецца для перапрацоўкі на Слонімкі кардонна-папяровы завод.

Якія ж цэны на сённяшні дзень, ці прывабныя яны для здатчыкаў? Мяркуйце самі. Найбольш дорага каштуе медзь. Адзін кілаграм яе “цягне” на 59 тысяч 500 рублёў. Значна папоўніць ваш кашалёк можа латунь — ад 33 тысяч 450 рублёў да 36 тысячы 200 рублёў за кілаграм. Цана залежыць ад вырабаў з гэтага металічнага сплаву. Кілаграм свінцу з акумулятарных батарэй каштуе 14 тысяч 350 рублёў, цынку з карбюратараў — 8 тысяч 500 рублёў, алюмініевы дрот і бытавы посуд, калі яны ў вас ёсць, прымуць па 12 тысяч 950 рублёў за кілаграм, іншыя рэчы з алюмінію і дзюралюмінію — па 10 тысяч 850 рублёў. І, нарэшце, замыкаюць гэты пералік чыгун (1 тысяча 450 рублёў за кілаграм) і лом чорных бытавых металаў (1 тысяча 150 рублёў).

Асобна назавём кошт аднаго кілаграма поліэтыленавай плёнкі, макулатуры і шклабою: адпаведна 1000, 800 і 600 рублёў. Прычым аконнае шкло тут не прымаюць. Яго бярэ на бязвыплатнай аснове раённая жыллёва-камунальная гаспадарка.

Прыём другаснай сыравіны ў райспажыўтаварыстве ажыццяўляецца штодзённа, акрамя суботы і нядзелі. Графік работы: 9.00 — 13.00, 14.00 — 16.00.

Калі ў вас дома ёсць макулатура, шкляныя і поліэтыленавыя бутэлькі, не спяшайцеся выкідваць іх. Тым больш, гэта датычыцца чорных і каляровых металаў. Акуратна збярыце другасную сыравіну і здайце для перапрацоўкі на прыёмныя пункты. Карысць будзе ўзаемная: і вам, і навакольнаму асяроддзю.

У цяперашні час праблема засмечвання прылягаючых тэрыторый вельмі вострая. Пакінем жа будучым пакаленням здаровую і квітнеючую прыроду!

Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКАХ:  ля гідраўлічнага пакеціровачнага прэса  Сяргей Зялёнка.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476