Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З любоўю ў сэрцы

З любоўю ў сэрцы

Леаніда Антонавіча Шкута — сціплага, лагоднага чалавека, ведаю яшчэ з гадоў вучобы ў Кукаўскай васьмігадовай школе. Бацькі яго былі простымі вяскоўцамі, з раніцы да вечара працавалі ў калгасе, трымалі гаспадарку, далучалі сваіх чацвярых дзяцей да работы і вучылі іх быць добрымі людзьмі. Паважалі гэтую сям’ю ў Кукаве.

У школе Лёня быў старанным, руплівым, уважлівым на ўроках, добра вучыўся. Даражыў сяброўствам, дапамагаў адстаючым. А яшчэ ў яго быў выдатны голас, ён выступаў на святочных канцэртах у родным Кукаве і ў суседніх вёсках.

Часта разглядваю школьныя фатаграфіі і вяртаюся ў мінулае. Сарамлівыя, бесклапотныя, маладыя — вось якімі мы ўсе былі тады. Але школьныя гады праляцелі хутка, і мы аказаліся на парозе выбару прафесіі. Па закліку душы і сэрца мы з Лёнем выбралі самую гуманную прафесію з усіх зямных — служыць людзям, дапамагаць ім захоўваць сваё здароўе, і пасля восьмага класа паступілі ў Брэсцкае медыцынскае вучылішча. Лёня быў залічаны на фельчарскае аддзяленне.

Вучыцца было складана. Медык абавязаны дасканала ўсё ведаць аб чалавечым арганізме, бо без гэтага дапамагчы людзям немагчыма. Вось мы і стараліся з усіх сіл. Да таго ж, нам былі патрэбныя высокія адзнакі — ні мне, ні Лёні бацькі амаль не маглі дапамагаць матэрыяльна, і нам даводзілася разлічваць толькі на стыпендыю.

Пасля заканчэння вучылішча мой аднакласнік і аднакурснік быў накіраваны на работу ў Лактышоўскі ФАП, дзе адпрацаваў усяго два месяцы — быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. Служыў пад Мінскам, ва Уруччы, у медсанбаце. Служба для яго не была складанай — лячыў таварышаў, выязджаў на вучэнні. Час праляцеў непрыкметна, і Лёня вярнуўся ў родныя мясціны, адправіўся працаваць у Задубенскі ФАП на час дэкрэтнага водпуску фельчара, затым крыху папрацаваў у санэпідстанцыі, у аддзяленні хуткай дапамогі, а ў 1973 годзе прыняў пасаду загадчыка ФАПа ў вёсцы Агарэвічы, дзе працуе і па сённяшні дзень.

Леанід Антонавіч заўсёды смела браўся за работу. Веды, атрыманыя ім падчас вучобы ў вопытных выкладчыкаў, спатрэбіліся на практыцы. Да гэтага часу, нягледзячы на ўзрост, ён адказна спраўляецца са сваімі абавязкамі. Няма ні ў Агарэвічы, ні ў Красынічах, ні ў Новых Агарэвічах ні аднаго дома, у які Лёня б не заходзіў. Любіць ён жыць і працаваць у сельскай мясцовасці, усё яму тут роднае, мілае. Лёгка дыхаецца, вясной тут спяваюць-заліваюцца салаўі. Ніколі мой аднакурснік не хацеў прамяняць сельскае жыццё на гарадское. А праца для яго — частка яго жыцця, душы і сэрца.

Сельскі ФАП — месца, дзе медыкі першымі прыходзяць на дапамогу вясковаму жыхару. Менавіта ад іх правільнага дыягназу залежыць здароўе, а часам і жыццё, хворага. Леаніду Антонавічу дапамагаюць у рабоце веды і шматгадовы вопыт. Жыхары пра яго адгукаюцца добра. Праца фельчара — гэта бяссонныя ночы. Людзі і ў цёмны час сутак стукаюцца ў акно, просяць аб дапамозе. І Лёня не чакае ні адзінай хвіліны, ён адразу спяшаецца на выклік. Яго “трывожны чамаданчык” з неабходнымі медыкаментамі для аказання першай дапамогі заўсёды стаіць напагатове.

Вяскоўцы ўдзячныя свайму фельчару за яго міласэрнасць, дабрыню, адказнасць. З павагай называюць яго “наш Антонавіч”. Лёня — сапраўды медык ад Бога, ён знайшоў сваё прызначэнне ў жыцці. Ніводнага імгнення ў яго не праходзіць у бяздзейнасці, кожны новы дзень напоўнены добрымі справамі. Для вясковых жыхароў ён як псіхолаг: умее падтрымаць, выслухаць, абнадзеіць, супакоіць.

У 1985 годзе ФАП быў пераабсталяваны ў амбулаторыю, і штат пашырыўся. Цяпер там, акрамя загадчыка, працуюць урач, акушэрка, медыцынская сястра, лабарант і санітарка. Але, нягледзячы на гэта, работы ў фельчара не зменшылася. Трэба і на дзяжурствы хадзіць, і прыём весці, і справаздачы складаць, і выклікі абслугоўваць…

І ўсё ж, час на іншае жыццё ён знаходзіць. Лёня неаднаразова выбіраўся дэпутатам сельскага Савета і выконваў розныя грамадскія нагрузкі. Санітарныя дружыны пад яго кіраўніцтвам займалі першыя месцы не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Доўгі час фельчар быў донарам, бязвыплатна здаваў кроў для маючых у гэтым патрэбу. Вышэйшай падзякай для Лёні стаў медаль “За працоўную адзнаку”, якім быў узнагароджаны ў 80-х гадах. Не менш прыемна было атрымаць ліст-віншаванне да свята медработнікаў ад Міністэрства аховы здароўя і Ганаровую грамату. Атрымліваў ён і падзякі ад раённай бальніцы. Але ўсё ж самае каштоўнае — удзячнасць тых людзей, якім ён дапамог стаць здаровымі.

У Леаніда Антонавіча выдатная сям’я. Яго верная спадарожніца, жонка Крысціна Іосіфаўна працавала настаўніцай у школе, выкладала фізіку. Разам яны выгадавалі дваіх цудоўных дзяцей — сына Аляксандра і дачку Людмілу. А яшчэ ў дзядулі з бабуляй трое ўнукаў і ўнучка. Лёня — добры сем’янін і любячы дзядуля, ды і за чужых дзяцей ён перажывае, як за родных. За ўсё сямейнае жыццё мой аднакласнік ніколі не пакрыўдзіў дрэнным словам і не павысіў голас ні на жонку, ні на дзяцей, ні на чужога чалавека. Прыстойнасць і тактоўнасць яго праяўляюцца ва ўсім. Крысціна Іосіфаўна прызнаецца, што ніякага іншага лёсу не хацела б. Яна перажывае за мужа, калі бачыць, што ў таго цяжкасці, што затрымліваецца на выкліках. Часта дапамагае яму мудрымі парадамі.

Шчасце для Леаніда Антонавіча — гэта яго жонка, дзеці, унукі і любімая работа. Яны з Крысцінай Іосіфаўнай заўсёды самі спраўляліся з усімі цяжкасцямі, наканаванымі лёсам. Лёня любіць адпачываць з сям’ёй на ўлонні прыроды ў цёплыя летнія дзянькі, выпісвае і чытае шмат газет і часопісаў, у тым ліку і медыцынскіх. А даведнік фельчара ў яго заўсёды пад рукой, ён да гэтага часу пастаянна імкнецца да папаўнення медыцынскіх ведаў.

Час бярэ сваё, срэбраным інеем пакрыты валасы Леаніда Антонавіча, усё больш маршчынак з’яўляецца вакол яго вачэй, але ў душы майго земляка свеціцца праменьчык дабра, любові да людзей, упэўненасці ў абраным жыццёвым шляху, патрэбы аддаваць частку свайго сэрца людзям і змагацца з хваробамі. Такія, як ён, пакідаюць на нашай зямлі толькі добры след. Кажуць, што няма нічога танней дабрыні, але нішто і не шануецца даражэй за яе. Таму хочацца пажадаць майму земляку шмат радасных і светлых дзён, шчасця, спагады ў сэрцы, мудрасці, цярпення, любові да блізкіх і, вядома, моцнага здароўя. Хай ахоўвае цябе Бог, Лёня!

Валянціна НАУМІК,

г. Ганцавічы.

НА ЗДЫМКУ: Леанід Шкут.

Фота Міхася АРЭШКІ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 528

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474