Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Трыбунал” на сцэне Дома культуры

Народны тэатр “Мы” гарадскога Дома культуры пад кіраўніцтвам Ірыны Гурскай зрабіў пастаноўку трагікамедыі Андрэя Макаёнка “Трыбунал”. Яе гледачы маглі паглядзець 22 чэрвеня — у Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

“Трыбунал” на сцэне Дома культуры

— У першую чаргу мне хочацца крыху расказаць аб самой п’есе, — гаворыць дырэктар ГДК. — “Трыбунал” — трагікамедыя, у творы спалучаюцца элементы камічнага і трагічнага. Такія рэчы заўсёды складана іграць нават для прафесійных акцёраў. Аднак мне здаецца, што самадзейныя артысты тэатра “Мы” выдатна справіліся з пастаўленай перад імі задачай і раскрылі абодва бакі п’есы.

На просьбу расказаць пра саміх акцёраў, якія даставілі публіцы вялікае задавальненне, Ірына Аркадзьеўна адгукаецца ахвотна.

— Акцёры ў нас падабраліся хоць і самадзейныя, але вельмі таленавітыя. Віктар Супрун — адзін з артыстаў, якія стаяць ля вытокаў тэатра “Мы”, у яго атрымліваюцца ролі любога плана і любой складанасці. На гэты раз ён выконваў адну з галоўных роляў твора — Цераха Калабка, старасты захопленай немцамі вёскі. Персанаж гэты складаны і неадназначны. Гледачы на працягу ўсёй п’есы павінны адкрываць вобраз Цераха з самых розных бакоў, і паказаць гэта няпроста. Але Віктар паспяхова справіўся.

Другі “старажыл” нашай сцэны — Аляксандр Занька. У яго таксама атрымліваюцца розныя амплуа, і на гэты раз яму прыйшлося іграць ролю нямецкага каменданта. Было няпроста, але ён змог зразумець сутнасць вобраза і паказаць каменданта з сатырычнага боку.

Анастасія Фёдарава, якая таксама далёка не першы раз выходзіць на сцэну, змагла выдатна ўвасобіць вобраз нявесткі Цераха Надзейкі і атрымаць станоўчыя водгукі публікі. Яна паказала на сцэне сапраўдны боль ад здрады блізкага чалавека, любоў да роднай краіны.

Усе астатнія нашы ўдзельнікі пастаноўкі ўпершыню паспрабавалі свае здольнасці на сцэне тэатра “Мы”. І, трэба сказаць, у іх выдатна атрымалася.

“Трыбунал” на сцэне Дома культуры

У першую чаргу хацелася б адзначыць Наталлю Локтыш, якая іграла другую галоўную ролю ў нашым спектаклі. Яна выдатна ўвасобіла вобраз Паліны — маці, сапраўднай жанчыны і патрыёткі роднай краіны.

Асобна хацелася б сказаць пра дваіх маладых людзей — дэбютантаў. Дзмітрый Ермаковіч і Максім Жыбурт сыгралі няпростыя ролі. Максім, самы малады з акцёраў, выконваў ролю сына Цераха, Валодзькі. Хлопец на сцэне не ўпершыню, але гэта першая яго значная работа. І яна аказалася вельмі ўдалай. Максім настолькі зліўся з вобразам падлетка, які пакутуе з-за таго, што яго бацька здраднік, што яму немагчыма было не паверыць. Усю ролю ён прапусціў праз сябе. Я ў захапленні ад яго таленту.

Дзмітрыю ж дасталася, мабыць, найбольш складаная роля з усіх. Звычайна ў п’есах, нават у вобразах самых адмоўных персанажаў, ёсць нешта станоўчае, але не ў вобразе начальніка паліцыі Сырадоева. Гэты персанаж мае толькі адмоўныя рысы характару: злосць, пагарду, жорсткасць. А таму Дзмітрыю прыйшлося нялёгка. Раскрыць вобраз яму дапамагала я, і нашы старанні мелі поспех: Дзмітрый змог цалкам раскрыць адзін з самых адмоўных персанажаў беларускіх твораў.

Ірына Аркадзьеўна расказала пра акцёраў і пра створаныя імі вобразы. Аднак ёсць яшчэ адзін бок — успрыманне роляў самімі акцёрамі, тыя душэўныя і духоўныя працэсы, якія ўзнікаюць у іх падчас ігры. Вось што расказваюць акцёры пра свае адчуванні падчас выступлення.

“Трыбунал” на сцэне Дома культуры

— Мая роля няпростая, як, напэўна, і ўсе ў гэтай п’есе, — падзяліўся Віктар Супрун. — З аднаго боку, здавалася б, іграць вясковага мужычка, якога нават яго жонка не ўспрымае ўсур’ёз, нескладана. Але з другога — менавіта гэты мужычок аказаўся адным з самых смелых і мужных людзей. Ён быў гатовы на ўсё, каб дапамагчы партызанам, нават стаць здраднікам у вачах родных. Паказаць вобраз Цераха з усіх бакоў складана, але, мне здаецца, я справіўся. Праўда, хваляваўся ўвесь час, што магу забыць словы.

— Мне было цяжка іграць ролю нямецкага каменданта, — прызнаўся Аляксандр Занька. — Абодва мае дзядулі ваявалі. Я выхаваны на ўсведамленні таго, што вайна — гэта зло, і добра ўяўляю, хто такі нямецкі камендант. Менавіта таму мне было няпроста. Але я люблю сцэну і змог усё пераадолець, перадаць вобраз праўдзіва. Мне падабаецца сам працэс пастаноўкі спектакля. Я атрымліваю велізарнае задавальненне, назіраючы за тым, як па крупінках, па асобных эпізодах узнікае суцэльны малюнак.

— Мне было вельмі складана, — расказаў дэбютант Дзмітрый Ермаковіч. — Справа нават не ў тым, што я ўпершыню знаходзіўся на сцэне. Складанасць узнікла таму, што мая роля без адзінай светлай плямы. Рэдка можна сустрэць настолькі адмоўны персанаж. Але працуючы над ім, я зразумеў, што трэба рабіць для таго, каб паказаць вобраз Сырадоева. І вельмі спадабалася працаваць з гэтым калектывам, мяне захапіў сцэнарый. Дарэчы, хацелася б сказаць вялікі дзякуй гледачам, якія так цёпла нас сустрэлі.

Хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць усяму калектыву, які працаваў над пастаноўкай: акцёрам, Ірыне Аркадзьеўне Гурскай, гукааператару Аляксандру Прыгодзічу, які сачыў за чыстым, выразным гучаннем, і ўсім, хто прыняў удзел у спектаклі, працаваў над ім, і пажадаць далейшых поспехаў.

Аляксандра ГУРМАН.

НА ЗДЫМКУ: члены народнага тэатра “Мы” на сцэне гарадскога Дома культуры.

Фота

Аляксандра

ПРЫГОДЗІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475