Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ухілісты прыцягваюцца да адказнасці

Ухілісты прыцягваюцца да адказнасці

Штогод вясной і восенню маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў рыхтуюцца да выканання грамадзянскага абавязку — службы ў арміі. Нягледзячы на тое, што большасць грамадзян прызыўнога ўзросту правільна разумеюць свае канстытуцыйныя абавязкі па абароне Радзімы, ёсць юнакі, якія легкадумна адносяцца да выканання пачэснага абавязку і не з’яўляюцца па выкліках на прызыў у ваенны камісарыят, або спрабуюць перачакаць прызыўны ўзрост далей ад дому і нават у іншых краінах.

Між іншым, за ўхіленне ад прызыву на воінскую службу прадугледжваецца крымінальная адказнасць па частцы 1 артыкула 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і пакаранне ў выглядзе штрафу ці арышту да 6 месяцаў, або абмежавання волі на тэрмін да 2 гадоў ці пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Сёлета ў Ганцавіцкім і Баранавіцкім раёнах ужо ёсць выпадкі, калі прызыўнікі, жадаючы пазбегнуць прызыву ў армію, прадастаўляюць падробныя даведкі аб навучанні ва ўстановах адукацыі Расійскай Федэрацыі. Мабыць, такія асобы думаюць, што праверка дакладнасці іх даведак зойме шмат часу, але варта адзначыць, што праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі даўно эфектыўна ўзаемадзейнічаюць і падобная інфармацыя правяраецца на працягу ўсяго 1 — 2 сутак.

Таксама заўважым, што не прыбываючы ў ваенны камісарыят без уважлівай прычыны па павестцы на мерапрыемствы прызыву, прызыўнікі здзяйсняюць злачынства, прадугледжанае часткай 1 артыкула 435 КК Рэспублікі Беларусь, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі. А калі яны перадаюць у аддзяленне прызыву заведама ілжывыя дакументы, якія даюць права на адтэрміноўку ад прызыву, то здзяйсняюць злачынства, прадугледжанае ўжо часткай 2 артыкула 435 КК, якое адносіцца да катэгорыі менш цяжкіх злачынстваў і за здзяйсненне якога можа быць назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 5 гадоў.

Зараз у адносінах прызыўнікоў, якія ўхіляліся такім спосабам ад службы, праводзіцца праверка з мэтай узбуджэння крымінальных спраў. Варта задумацца, ці трэба ламаць сабе жыццё, пазбягаючы воінскага абавязку?

Сяргей Чарэднік, старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 531

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 422

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475