Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Здароўе — залог поспеху

Здароўе — залог поспеху

Лячэнне спакон вякоў лічылася адной з самых шануемых і адказных спраў. Паўсядзённы клопат пра здароўе насельніцтва, папярэджанне захворванняў, вяртанне хворых да паўнацэннага жыцця — усё гэта надае асаблівы статус медыцынскім работнікам, людзям высокага грамадзянскага абавязку. І ў гэты дзень проста неабходна аддаць належнае сапраўды самаадданай рабоце вучоных-медыкаў, практыкуючых урачоў, малодшаму і сярэдняму медыцынскага персаналу па захаванні здароўя і жыцця людзей.

Галіна Шчыткоўская працуе ўрачом-афтальмолагам вось ужо 28 гадоў. Па асабістым прызнанні, ні разу не пашкадавала, што поўнасцю аддала сябе медыцыне. Розныя выпадкі бывалі ў прафесійнай практыцы гэтай жанчыны, але за амаль трыццаць гадоў ніводны пацыент не зможа пакрануць гэтага спецыяліста.

У медыцыну Галіна Уладзіміраўна прыйшал па натхненні: яе матуля некалі была афтальмолагам у Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, а бацька — спачатку галоўным урачом, затым загадчыкам хірургічнага аддзялення, а пасля выхаду на пенсію працягваў працаваць хірургам. Дынастыю медыкаў прадоўжыла Галіна, скончыўшы Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (зараз Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт) у 1987 годзе. Ёй, як маладому спецыялісту, прапанавалі месца маці, на якім Галіна Шчыткоўская працуе і па сённяшні дзень.

На пытанне, ці ёсць складанасці ў рабоце ўрача-афтальмолага менавіта ў Ганцавічах, гэтая сціплая і далікатная жанчына адказвае: “Галоўная цяжкасць заключаецца ў тым, што ў нашай паліклініцы спецыяліст майго профілю ўсяго адзін — я, а таму нагрузка, наплыў людзей вельмі вялікі. Бывае, што за дзень прыходзіцца прыняць больш за 80 чалавек, а зараз, з пачатку сезона паступлення ў навучальныя ўстановы, дык і за сотню перавальвае. А так, іншых праблем і складанасцей я не бачу”.

І сапраўды, кабінет абсталяваны новымі прыборамі дыягностыкі і лячэння, якія набыты ў мінулым годзе. Так, з’явіўся новы рэфрактометр, з дапамогай якога вызначаюць праламляючую сілу вока чалавека, што выкарыстоўваецца ўрачом для дыягностыкі такіх захворванняў, як блізарукасць, дальназоркасць і астыгматызм. Дапамагае ў дыягностыцы і новы бескантактны танометр, які вымярае ціск вадкасці ўнутры вочнага яблыка. Гэта вельмі важны тэст пры ацэнцы пацыентаў, падвержаных рызыцы глаўкомы. Па словах Галіны Шчыткоўскай, гэтыя прыборы значна аблегчылі нялёгкую работу афтальмолага. У планах таксама — замена шчыліннай лямпы на новую.

Пры такім вялікім наплыве людзей міжволі ўзнікае пытанне: ці ёсць цяжкасці ва ўзнаемаадносінах паміж урачом і пацыентамі? Як прызнаецца Галіна Уладзіміраўна, бывае ўсякае: “Па большай ступені, канечне, людзі, якія прыходзяць на прыём, адносяцца да вялікіх чэргаў з разуменнем, але ёсць і такія, хто не жадае чакаць. Раней было неяк лягчэй у плане маральным, пацыенты былі больш цярпімыя, лаяльныя. А зараз, наадварот, патрабуюць і патрабуюць…”

Але ўсё ж такі Галіна Шчыткоўская цвёрда ўпэўнена, што ніякія складанасці не перакрэсляць адчування значнасці, адказнасці за здароўе людзей. І сотні “Дзякуй!” ад удзячных пацыентаў вартыя таго, каб пераадольваць іх зноў і зноў.

Работу Галіны Шчыткоўскай, яе прафесіяналізм і адданасць справе цэняць не толькі пацыенты, але і адміністрацыя Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. А таксама і Міністэрства аховы здароўя, грамату якога Галіне Уладзіміраўне ўручылі 16 чэрвеня ў Брэсце ў палацы прафсаюзаў.

Напярэдадні прафесійнага свята, Дня медыцынскіх работнікаў, Галіна Уладзіміраўна выказала словы віншавання цудоўнаму калектыву бальніцы, пажадала, у першую чаргу, здароўя. Бо менавіта яно з’яўляецца самым каштоўным багаццем чалавека і залогам поспеху.

Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471