Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Асцярожна: фальшыўкі!

Асцярожна: фальшыўкі!

Чалавек, які прыйшоў у абменны пункт, як правіла, зусім не разлічвае на сустрэчу з супрацоўнікам міліцыі. А каб сустрэча абышлася без наступстваў, неабходна праявіць пільнасць і звярнуць увагу на тыя купюры, якія вы прынеслі для абмену.

На сённяшні дзень па Брэсцкай вобласці зарэгістраваны 52 факты фальшываманецтва. За аналагічны перыяд мінулага года — 36. Як адзначылі ў УБЭП Брэсцкага аблвыканкама, у 41 зарэгістраваным выпадку збыту падробныя грашовыя знакі ўвезены на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з-за мяжы так званымі “добрасумленнымі збытчыкамі” з Расійскай Федэрацыі (32 факты), Украіны (7 фактаў) і Польшчы (3 факты). З наступленнем летняга перыяду назіраецца рост падобных выпадкаў, напрыклад, зарэгістраваны выпадкі, калі з курортных краін турысты прывозяць падробкі.

Як падкрэсліў начальнік УБЭП УУС Віктар Водчыц, значны ўплыў на такую абстаноўку аказвае свабодная міграцыя насельніцтва, у сувязі з чым асноўная маса падробнай замежнай валюты ўвозіцца з-за мяжы. У большасці выпадкаў увоз адбываецца ў прыватным парадку, гэты значыць, грамадзянамі, якія працуюць за мяжой і ездзяць з турыстычнымі мэтамі, наведваюць родных і блізкіх, а таксама прадпрымальнікамі, якія закупляюць імпартны тавар.

Часцей за ўсё сустракаюцца падробныя расійскія рублі наміналам “1000 рублёў” і “5000 рублёў”, долары ЗША купюрамі па “100 долараў”, а таксама еўра наміналам “50 еўра” і “20 еўра”.

Акрамя гэтага, неабходна адзначыць, што часта ў сітуацыях з фальшыўкамі вінаватыя самі грамадзяне. Напрыклад, тыя, хто ў парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення валютных аперацый, ажыццяўляюць продаж кватэр, аўтамабіляў, мабільных тэлефонаў і іншых таварна-матэрыяльных каштоўнасцей невядомым асобам за замежную валюту, пры гэтым адразу не правяраюць сапраўднасць атрыманых банкнот. У некаторых выпадках легкадумнасцю грамадзян карыстаюцца так званыя “валютчыкі”, да паслуг якіх, на жаль, некаторыя часам прыбягаюць.

Калі вы прынеслі на абмен падробную купюру, то па гэтым факце назначаецца праверка, у ходзе якой вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы. Супрацоўнікі міліцыі нагадваюць, что за выраб і збыт фальшывых грошай прадугледжана крымінальная адказнасць — да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, таму што такое злачынства адносіцца да катэгорыі цяжкіх.

Аляксандра ЗАХАРАВА, інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага  аблвыканкама. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475