Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Стартаваў чэмпіянат раёна па футболе

У мінулыя выхадныя трыма гульнямі ў Ганцавічах, Люсіне і Чудзіне стартаваў чарговы адкрыты чэмпіянат раёна па футболе.

Сёлета ўдзел у раённым першынстве прымаюць 9 каманд. Асноўнымі фаварытамі турніру, як і ў мінулым годзе, можна лічыць каманды з райцэнтра “Атлант” і “Будаўнік — ПМК-14”, а таксама “Хатынічы”, якія ў матчы за суперкубак раёна даволі нечакана разграмілі “будаўнікоў” з лікам 4:1. І калі першыя дзве каманды гульні стартавага тура прапускалі, то вось хатыніцкія футбалісты прыпаднеслі сваім прыхільнікам непрыемны сюрпрыз.

У матчы супраць каманды “Партызан” з Чудзіна “Хатынічы” даволі нечакана пацярпелі буйное паражэнне з лікам 0:3. Адзначым, што склад чудзінскіх футбалістаў у гэтай сустрэчы узмацнілі некалькі “легіянераў” з Мінскай вобласці. Гледзячы на вынік вышэйзгаданага паядынку, можна меркаваць, што калі “Партызан” будзе збіраць такі аптымальны склад і на астатнія гульні чэмпіянату раёна, то чудзінская каманда ўсур’ёз можа пазмагацца за прызавыя месцы.

У Люсіне паміж сабой сустракаліся мясцовая каманда і футбалісты “Арбіты” з Азярэчча. Госці з Клецкага раёна спрабавалі на роўных змагацца са сваім сапернікам, аднак гаспадары ўсё ж такі выглядалі мацней. У выніку люсінскія футбалісты атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 5:2.

У Ганцавічах мясцовы “Сатурн” гуляў супраць каманды “Аверслес” з Малькавіч. Госці адкрылі лік у сустрэчы, але захаваць сваю перавагу ім не ўдалося. Фінальны свісток арбітра зафіксаваў перамогу ганцавіцкай каманды з лікам 3:2. У гаспадароў два мячы на свой рахунак запісаў Алег Кладзько.

Гульні другога тура чэмпіянату раёна па футболе пройдуць 20 і 21 чэрвеня.

Стартаваў чэмпіянат раёна па футболе

Уладзімір САКАЛОЎ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475