Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: крадзяжы, гандлярства самагонам і п’яныя вадзіцелі

Справы крымінальныя

3 чэрвеня па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах жыхара вёскі Раздзялавічы, 1972 года нараджэння, раней неаднаразова судзімага. Мужчына 20 мая пранік у падсобнае памяшканне, размешчанае на тэрыторыі неэксплуатуемай кацельні Ганцавіцкага РЖКГ у вёсцы Раздзялавічы, дзе з агрэгата, устаноўленага для чысткі ёмістасцей, украў электрарухавік, коштам амаль 2 мільёны рублёў.

А 4 чэрвеня была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа ў адносінах невядомай асобы, якая ў перыяд часу з 29 мая па 3 чэрвеня шляхам распілу металічнай дужкі навяснога замка з дзвярэй гаспадарчага будынка ў вёсцы Малькавічы пранікла ў будынак і ўкрала тры сякеры, 10 кілаграмаў цвікоў, электрычны рухавік ад дрэваапрацоўчага станка. Матэрыяльны ўрон уладальніку маёмасці склаў 3 мільёны 525 тысяч рублёў.

Захацелася кваску…

У чацвер, 4 чэрвеня, у аператыўна-дзяжурную службу Ганцавіцкага РАУС паступіла паведамленне ад прадаўца магазіна № 5 “Журавушка” аб тым, што ў перыяд часу з 3 па 6 чэрвеня невядомая асоба з абрашочанай часткі каля гандлёвага павільёна, шляхам зрыву навяснога замка, украла 8 бутэлек квасу, ёмістасцю па 1,5 літра.

Праверку праводзіць РАУС.

Самагоншчыкі і іх кліенты

У гэты ж дзень а 10 гадзіне вечара паступіў рапарт участковага інспектара міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Ганцавіцкага РАУС аб тым, што некалькімі гадзінамі раней у вёсцы Раздзялавічы ім затрыманы жыхар той жа вёскі, 1977 года нараджэння, у якога пры сабе знаходзілася ёмістасць 1,5 літра з вадкасцю з характэрным пахам самагонкі.

І амаль у той жа час паступіў рапарт начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі аб тым, што ў 19.40 у ходзе санкцыянаванага пракурорам Ганцавіцкага раёна агляду домаўладання жыхаркі вёскі Раздзялавічы, 1969 года нараджэння, было знойдзена 2 літры моцнага алкагольнага напою — самагонкі.

Падрабязнасці высвятляюцца.

Спроба не ўдалася

6 чэрвеня ў аператыўна-дзяжурную службу Ганцавіцкага РАУС паступіў рапарт аб тым, што супрацоўнікам міліцыі быў затрыманы правапарушальнік, які спрабаваў украсці бутэльку гарэлкі з магазіна “Хлебасолле”.

Украў кашалёк

7 чэрвеня ў дзяжурную часць РАУС паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Любашава аб тым, што напярэдадні ноччу да яе ў хату прыйшоў аднавясковец і ўкраў кашалёк з грашыма ў суме 2 мільёны 300 рублёў.

Праводзіцца праверка.

СВЯТЛАФОР ДАІ

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы:

Дзмітрый Мікалаевіч Ленкавец, 1982 года нараджэння, жыхар горада Ганцавічы, кіраваў аўтамабілем “Мэрсэдэс 300”.

Аляксандр Анатольевіч Журавель, 1981 года нараджэння, жыхар горада Ганцавічы, кіраваў мікрааўтобусам “Форд-Транзіт”.

Уладзімір Майсеевіч Вайтовіч, 1957 года нараджэння, жыхар горада Лунінец, кіраваў аўтамабілем “Пежо”.

Дзмітрый Сяргеевіч Карпеня, 1994 года нараджэння, жыхар горада Ганцавічы, кіраваў аўтамабілем “Сітраен Ксара Пікасо”.

Зводку чытала Ксенія ЛУЦКО.

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: крадзяжы, гандлярства самагонам і п’яныя вадзіцелі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469